Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўжо два тыдні афіцыйна знаходзіцца на пасадзе. Амаль усе яго крокі за гэты пэрыяд дадаюць яму балаў, кажуць экспэрты, аднак так будзе не заўсёды, паведамляе Настоящее время.
Што пасьпеў зрабіць прэзыдэнт Зяленскі
- Распусьціў парлямэнт
- Паспрабаваў зьмяніць выбарчае заканадаўства
- Зрабіў першыя прызначэньні
- Сустрэўся з МВФ
- Вярнуў грамадзянства Саакашвілі
- Зьезьдзіў на Данбас
- Выступіў на IT-форуме
«Пакуль Зяленскі набірае балы»
Пра два тыдні Зяленскага ва ўладзе гавораць дэпутат Вярхоўнай Рады Андрэй Цецярук і паліттэхноляг Андрэй Залатароў.
Андрэй Цецярук: З пазытыўнага — прызначэньне баявога генэрала Хамчака на пасаду начальніка Генштабу Ўкраіны. На маю думку, ён павінен кардынальна палепшыць і стан Генштабу, і кіравальнасьць узброенымі сіламі Ўкраіны. Усе астатнія прызначэньні — вельмі сумнеўныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі атрымаў запрашэньне наведаць зь візытам ЗШААндрэй Залатароў: На чым Зяленскі зарабіў балы — гэта роспуск Вярхоўнай Рады і ўказаньне на дзьверы Гройсману (прэм’ер-міністру Ўкраіны, яго адстаўку не падтрымала Вярхоўная Рада). 68% украінцаў ухваляюць яго дзеяньні. Пакуль у яго працягваецца цукерачна-букетный пэрыяд. І гэтая інэрцыя захаваецца на 60-100 дзён яшчэ як мінімум. Першы тыдзень, няхай на 4 зь мінусам, але Зяленскаму ўдаўся. Так, слабае месца, безумоўна, кадравыя прызначэньня, як кажуць немцы, дʼябал у дэталях.