Вярхоўная Рада на пазачарговым пасяджэньні 22 траўня ня ўнесла ў парадак дня законапраект прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзімера Зяленскага па зьмяненьні выбарчага заканадаўства.
Таксама парлямэнт ня ўнёс у парадак дня іншы прэзыдэнцкі законапраект, таксама зьвязаны з выбарамі, — «Праект Закона аб унясеньні зьмяненняў у Закон Украіны «Аб публічных закупках» наконт ажыцьцяўленьня закупак падчас выбарчага працэсу.
Старшыня Вярхоўнай рады Украіны Андрэй Парубій параўнаў дзеяньні прэзыдэнта з пачаткам кадэнцыі аднаго зь яго папярэднікаў.
«Лічу, што ўказ прэзыдэнта аб роспуску парлямэнта супярэчыць Канстытуцыі Ўкраіны. Зяленскі заводзіць ваюючую Ўкраіны ў канстытуцыйны крызіс. Указ будзе абскарджаны ў судзе. Аўтар указа будзе несьці адказнасьць. Адзін прэзыдэнт ужо пачынаў свае паўнамоцтвы па ўзбуджэньні Канстытуцыі », — напісаў Парубій ў сетцы Twitter.
Канстытуцыйны суд Украіны ў 2010 годзе, пасьля прыходу да ўлады прэзыдэнта Віктара Януковіча пастанавіў, што ўнясеньне зьмяненьняў у Канстытуцыю ў 2004 годзе прайшло з парушэньнем працэдуры, і абвясьціў аўтаматычнае абнаўленьне папярэдняй рэдакцыі асноўнага закона.
Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Парубій склікаў на 22 траўня пазачарговае пасяджэньне парлямэнта ў сувязі з патрабаваньнем прэзыдэнта Ўкраіны.