У ноч з 8 на 9 траўня ў Кіеве прайшла акцыя «Першая хвіліна міру», прысьвечаная гадавіне завяршэньня Другой сусьветнай вайны ў Эўропе. Украінскую акцыю распачалі ў 22:45 — у той час, калі нацысты падпісалі акт аб безумоўнай капітуляцыі.
Украіна фактычна была чальцом антыгітлераўскай кааліцыі ў Другой сусьветнай вайне, хоць завяршэньне той вайны так і не зрабіла Ўкраіну вольнай, заявіў на акцыі прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.
«Мы, у адрозьненьне ад Масквы, не зьбіраемся прыватызаваць агульную перамогу народаў усіх краінаў антыгітлераўскай кааліцыі, — казаў Парашэнка. — Ніхто ня мае права манапалізаваць перамогу над нацызмам, а тым больш выкарыстоўваць яе для апалёгіі сваёй імпэрскай палітыкі.
Перамога над нацызмам 74 гады таму — гэта не падстава вадзіць паўбіраныя „палкінесьмяротных“ па ўсім сьвеце! Мы дыстанцыяваліся ад крамлёўскага „победобесия“. За 5 апошніх гадоў мы выпрацавалі уласны сцэнар Дня перамогі, набліжаны да агульнаэўрапейскай традыцыі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каго Лукашэнка павіншаваў з Днём перамогіУкраінская служба Радыё Свабода вяла жывую трансьляцыю ўсёй цырымоніі.
Ва Ўкраіне цяпер на афіцыйным узроўні не сьвяткуюць Дзень перамогі 9 траўня, а адзначаюць Дзень памяці і прымірэньня 8 траўня пад лёзунгам «Ніколі зноў» і Дзень перамогі над нацызмам 9 траўня (таксама як дзень памяці). Згодна ўказу Парашэнкі 2015 году, мае адбывацца «годнае ўшанаваньне гераічнага чыну ўкраінскага народу, яго выбітнага ўнёску ў перамогу антыгітлераўскай кааліцыі ў Другой сусьветнай вайне і выказваньне павагі ўсім змагарам супраць нацызму».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскі пісьменьнік Андрэй Куркоў пра вірус «Несьмяротнага палка»