Звычайна такая паслуга каштуе два рублі. Аднак на Радаўніцу, 7 траўня, уезд на ўсе менскія могілкі будзе бясплатны, паведамілі Свабодзе ў Спэцыялізаваным камбінаце камунальна-бытавога абслугоўваньня.
Заезд і выезд будзе арганізаваны праз розныя вароты, каб машыны не перашкаджалі адна адной.
Міліцыя будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме
Дзяржаўтаінспэкцыя, як і ўся міліцыя, будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме падчас «доўгіх выходных» 5–9 траўня. Пра гэта паведаміў прадстаўнік ДАІ падпалкоўнік Станіслаў Салавей.
«Мы заклікаем па магчымасьці адмовіцца ад асабістага транспарту, выкарыстоўваць грамадзкі. Кіроўцам рэкамэндуем уважліва глядзець на знакі пры пад’езьдзе да месцаў пахаваньня — недзе будуць арганізаваныя стаянкі ўздоўж праезнай часткі, недзе — на прылеглай тэрыторыі».
Ён паведаміў, што ў выпадку затораў ДАІ будзе дапамагаць кіроўцам.
Схемы руху каля прысталічных могілак
Падрабязьней пра тое, як даехаць на машыне да могілак — на сайце абласнога ДАІ. Пры гэтым ДАІ заклікае ўсё ж прыехаць у іншы дзень ці скарыстацца грамадзкім транспартам.
Колькасьць аўтобусаў на маршрутах да могілках 7 траўня павялічаць. Да таго ж, пусьцяць адмысловыя маршруты. Падрабязьней пра іх працу, расклад і маршруты руху можна даведацца на сайце Менсктрансу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 130+ пахаваньняў выбітных беларусаў, якія варта наведаць у Менску