У Беларусі з «асуджэньнем успрымаюць інфармацыю аб чарговай спробе неканстытуцыйнага захопу ўлады ў Вэнэсуэле і зьвяржэньня законна абранага прэзыдэнта Нікаласа Мадура». Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай 1 траўня заяве беларускага зьнешнепалітычнага ведамства, якую цытуе БелаПАН.
«Падобныя дзеяньні пагаршаюць сытуацыю і дэстабілізуюць абстаноўку ў краіне, разьядноўваюць вэнэсуэльскае грамадзтва, — адзначаецца ў заяве. — У сучасным сьвеце не павінна быць месца неканстытуцыйным праявам, якія груба парушаюць асновы дэмакратыі і прынцыпы гуманнасьці. Праблемы, якія стаяць перад Вэнэсуэлай, павінны вырашацца выключна мірным шляхам, у рамках прававога поля і Канстытуцыі краіны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вэнэсуэле вайскоўцы душылі дэманстрантаў бронемашынамі. ВідэаБеларусь «рашуча асуджае любыя незаконныя крокі ў дадзеным кантэксьце» і заклікае апазыцыйныя палітычныя сілы да мірнага дыялёгу, які зьяўляецца «адзіным легітымным спосабам пошуку рашэньняў па выхаду з сытуацыі, якая склалася».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мадура гатовы быў зьбегчы з Вэнэсуэлы, але яго спыніла Масква — ЗША30 красавіка ў Вэнэсуэле абвастрылася супрацьстаяньне прыхільнікаў лідэра апазыцыі Хуана Гуайдо і ўрадавых сілаў прэзыдэнта Нікаласа Мадура. У сталіцы краіны — Каракасе — пачаліся буйныя сутыкненьні пратэстуючых з вайскоўцамі.