Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэнэсуэла: у сталіцы пачаліся сутыкненьні з удзелам вайскоўцаў

абноўлена

Размова Хуана Гуайдо з вайскоўцамі, Каракас, Вэнэсуэла, 30 красавіка 2019
Размова Хуана Гуайдо з вайскоўцамі, Каракас, Вэнэсуэла, 30 красавіка 2019

У сталіцы Вэнэсуэлы Каракасе пачаліся сутыкненні прыхільнікаў лідэра апазыцыі Хуана Гуайдо зь сіламі бяспекі. Паведамляецца, што з абодвух бакоў ёсьць узброеныя людзі.

На кадрах відэатрансьляцыі відаць, што ўжываецца сьлёзацечны газ. Рэпарцёры Reuters сцвярджаюць, што адбываюцца і перастрэлкі.

Кіраўнік парлямэнту і лідэр апазыцыі Хуан Гуайдо, прызнаны ЗША і шэрагам іншых краін легітымным кіраўніком дзяржавы, заявіў аб пачатку «фінальнай фазы» зьвяржэньня рэжыму прэзыдэнта Нікаляса Мадуры.



Раней у аўторак Гуайдо, як паведамляе Reuters, прыбыў на базу ваенна-паветраных сілаў у Каракасе ў суправаджэньні вайскоўцаў, якія яго падтрымліваюць, пасьля таго, як заклікаў войска далучыцца да пратэстаў супраць Мадуры. Прыхільнікі Гуайдо абвясьцілі пра намер правесьці масавую акцыю пратэсту 1 траўня.

Пакуль незразумела, колькі вайскоўцаў падтрымалі Гуайдо і ці йдзе гутарка пра пераход войска на ягоны бок.

Міністар інфармацыі Вэнэсуэлы Хорхэ Радрыгес заявіў, што «невялікая група», як ён выказаўся, «здраднікаў» у шэрагах узброеных сілаў паспрабавала ўчыніць пераварот у краіне.

Вострая фаза супрацьстаяння адбываецца ў Вэнэсуэле са студзеня, калі Гуайдо абвінаваціў Мадуру ва ўзурпацыі ўлады і прыняў прысягу як часовы прэзыдэнт. Рычагі кіраваньня краінай і сілавымі структурамі застаюцца ў руках Мадуры, якога падтрымліваюць Куба, Расея, Кітай і Турцыя. ЗША, большасьць краін Лацінскай Амэрыкі і ЭЗ падтрымліваюць Гуайдо.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG