Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters: «Роснефть» дапамагае Вэнэсуэле абыходзіць санкцыі ЗША


Сустрэча кіраўнікоў дзяржаўнай расейскай кампаніі «Роснефть» і вэнэсуэльскай дзяржаўнай нафтавай кампаніі PDVSA. У цэнтры кіраўнік Вэнэсуэлы Нікаляс Мадура
Сустрэча кіраўнікоў дзяржаўнай расейскай кампаніі «Роснефть» і вэнэсуэльскай дзяржаўнай нафтавай кампаніі PDVSA. У цэнтры кіраўнік Вэнэсуэлы Нікаляс Мадура

Вэнэсуэла атрымлівае грошы ад продажу нафты ў абыход санкцый ЗША пры дапамозе расейскай дзяржаўнай карпарацыі «Роснефть», паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на свае крыніцы.

Паводле інфармацыі агенцтва, вэнэсуэльская дзяржаўная нафтавая кампанія PDVSA перадае кампаніі «Роснефть» свае рахункі-фактуры ад продажу нафты. Пэрыяд аплаты ў такіх угодах звычайна ад 30 да 90 дзён, аднак расейская кампанія пералічвае грошы неадкладна, адзначае Reuters. «Роснефть» аплачвае вэнэсуэльскую нафту са зьніжкай, а пасьля атрымлівае яе поўную цану ад канчатковага пакупніка.

ЗША ўвялі санкцыі супраць PDVSA, каб паралізаваць экспарт нафты з Вэнэсуэлы і пазбавіць валютных паступленьняў рэжым прэзыдэнта Нікаляса Мадура, якога ЗША ня лічаць легітымным кіраўніком дзяржавы.

У сакавіку дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо заявіў, што «Роснефть» працягвае купляць сырую нафту ў PDVSA насуперак амэрыканскім санкцыям. PDVSA, паводле Пампэо, стала пэрсанальным банкаматам для рэжыму Мадура, а таксама для расейскіх алігархаў і клептакратаў.

Злучаныя Штаты не прызнаюць легітымнасьць прэзыдэнта Вэнэсуэлы Нікаляса Мадура, якога падтрымлівае Расея. Паводле ЗША, законны лідэр Вэнэсуэлы — кіраўнік парлямэнту Хуан Гуайдо. Пампэо заяўляў, што ЗША будуць дабівацца сыходу Мадура і «аднаўленьня дэмакратыі» ў Вэнэсуэле. Ён не выключаў, што для гэтага могуць спатрэбіцца і вайсковыя захады.

Майк Пампэо
Майк Пампэо

Большая частка лацінаамэрыканскіх краінаў прызнала Гуайдо легітымным кіраўніком дзяржавы. Аднак ад часу, як Гуайдо з студзені абвясьціў сябе часовым прэзыдэнтам, да яго так і не перайшла рэальная ўлада ў краіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG