Грузінскія памежнікі забаранілі ўезд у краіну некалькім расейскім байкерам, жадаючым зладзіць тур па Грузіі ў дні гадавіны «перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне».
Пазьней МУС Грузіі паведаміла, што ўсім расейскім матацыклістам забаронены ўезд аж да 10 траўня. У міністэрстве растлумачылі адмову тым, што для вялікай часткі грузінскага грамадзтва непрымальныя дзеяньні, якія не адпавядаюць духу сьвята.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байкеры з «ЛНР» плянуюць ехаць празь Беларусь пад сьцягам сэпаратыстаўНапярэдадні арганізацыя «антыакупацыйны рух» выступіла з заявай, папярэдзіўшы, што не дапусьціць свабоднага перамяшчэньня па краіне «байкераў, якія ўдзельнічаюць у гібрыднай вайне Крамля супраць суседніх краінаў — Грузіі і Ўкраіны».
9 траўня ў Грузіі афіцыйна адзначаецца Дзень перамогі над фашызмам.