Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як «Начныя ваўкі» стварылі базу ў Эўразьвязе


«Начныя ваўкі» ў Бэрліне 9 траўня 2018
«Начныя ваўкі» ў Бэрліне 9 траўня 2018

Расейская праўрадавая байкерская групоўка «Начныя ваўкі» захоплівае пляцдармы ў Эўразьвязе. Акрамя штогадовых травеньскіх мотапрабегаў, фармальная мэта якіх — ушанаваць памяць савецкіх салдат, якія загінулі ў гады вайны з нацызмам, у клюба, чый лідэр, Аляксандр Залдастанаў па мянушцы «Хірург», называе сябе асабістым сябрам Уладзіміра Пуціна, зьявілася ўласная эўрапейская рэзыдэнцыя. Яна знаходзіцца ў славацкім пасёлку Долна Крупа, непадалёк ад перасячэньня межаў трох краін — Славаччыны, Аўстрыі і Чэхіі.

На абгароджанай тэрыторыі знаходзяцца некалькі будынкаў, пафарбаваных у колеры армейскага камуфляжу. Ёсьць там таксама ангары і досыць вялікая прастора, на якім, у прыватнасьці, разьмешчаная вайсковая і паліцэйская тэхніка. Пэўнае ўяўленьне пра аб’ект можна скласьці па зробленых з дрона здымках, апублікаваных адным з карыстальнікаў сацсетак:

Калі расейскі байкерская групоўка ўсё яшчэ здаецца вам бяскрыўднай бандай расескіх нацыяналістаў, паглядзіце, што адбываецца на іх славацкай базе ў Долне Крупе каля Трнавы. Там і танкі ёсьць. Там трэніруюцца «Славацкія навабранцы» (ваенізаваная нацыяналістычная арганізацыя — заўв. РС). Гэта ўжо зусім не жартачкі.

«Усялякім бальшавікам тут рабіць няма чаго», — заявіў рэпарцёрам славацкага інтэрнэт-выданьня Topky. sk адзін з мясцовых жыхароў. «Мы з гэтым усё роўна нічога ня зробім. Мы іх тут ня хочам, але стараемся займацца сваімі справамі», — кажа яго аднавяскоўка. У іншых насельнікаў Долны Крупы, аднак, ўражаньні пазытыўныя: «Яны тут нядаўна нешта сьвяткавалі, паводзілі сябе прыстойна», «Сюды езьдзяць і расейскія байкеры, праблем зь імі няма».

Што менавіта знаходзіцца на тэрыторыі аб’екта, сказаць цяжка: як пераканаліся на днях рэпарцёры славацкага тэлеканалу «Маркіза», журналістам трапіць унутр няпроста. У прэсу трапілі зьвесткі, што там ёсьць і стрэльбішчы. Ускосным пацьвярджэньнем гэтага служыць той факт, што ў Долне Крупе нядаўна трэніраваліся чальцы ваенізаванай арганізацыі «Славацкія навабранцы» — са стралковай зброяй:

У сувязі з інфармацыяй аб наяўнасьці на базе вайсковай тэхнікі славацкая паліцыя выступіла з заявай, у якім сьцьвярджае, што гэтая тэхніка, даўно сьпісаная сілавымі ведамствамі, непрыдатная да выкарыстаньня ў баявых мэтах, а за самім аб’ектам паліцэйскія сочаць і «ў выпадку падазрэньняў у нейкай супрацьпраўнай дзейнасьці неадкладна ўмяшаюцца». Пакуль, аднак, падстаў для ўмяшаньня няма, гаворыцца ў заяве паліцыі.

З гэтым не згодны дырэктар Славацкага інстытута палітыкі ў сфэры бясьпекі Яраслаў Надзь, які адказаў на пытаньні Радыё Свабода.

Чытаць больш.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG