Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Начныя ваўкі» сталі першымі парушальнікамі правілаў дарожнага руху на мосьце ў анэксаваны Крым


Байкеры клюбу «Начныя ваўкі» сталі першымі парушальнікамі правілаў дарожнага руху на мосьце з Расеі ў анэксаваны Крым. Па дадзеных агенцтва «Крыминформ», матацыклісты спыніліся на арачным пралёце, каб зрабіць сэлфі.

Кіраўнік клюбу Аляксандар Залдастанаў сьцьвярджае, што байкеры не зьбіраліся рабіць сэлфі, але «за ўсімі ўсачыць не маглі». Усяго ў мотапрабегу ўдзельнічаюць каля тысячы матацыклістаў.

Рух па так званым Крымскім мосьце адкрыўся раніцай у сераду, 16 траўня. Па ім праехаліся аўтамабілі, у якіх, як сьцьвярджаюць расейскія ўлады, знаходзіліся «мясцовыя жыхары». Машыны былі ўпрыгожаны расейскімі сьцягамі.

Адкрыцьцё моста асудзілі ў Эўрапейскім зьвязе і Злучаных Штатах. У Брусэлі будаўніцтва моста без дазволу Кіева назвалі чарговым парушэньнем сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці ўкраінскай дзяржавы. Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што «мост абавязкова спатрэбіцца акупантам, калі яны будуць тэрмінова пакідаць Крым».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG