Віцэ-прэм'ер ураду Расеі Дзмітрый Козак правядзе 25 красавіка ў Маскве сустрэчу з амбасадарам Беларусі ў Маскве Ўладзімерам Сямашкам і кіраўніком «Белнафтахіму» Андрэем Рыбаковым, на якой, у прыватнасьці, будзе абмеркаваная якасьць пастаўленай расійскай нафты, перадае расейскае агенцтва RNS заяву прадстаўніка Козака Ільлі Джуса.
Ільля Джус дадаў, што праблема якасьці расейскай нафты існуе, «яна носіць тэхнічны характар і ў бліжэйшы час будзе вырашаная. На ягоную думку, рашэньне праблемы мае стаць адной з тэмаў сустрэчы Козака, Рыбакова і Сямашкі.
Тым часам Беларусь і сьледам за ёй Польшча, Нямеччына і Чэхія прыпынілі транзыт расейскай нафты зь беларускага боку, баючыся ўзьнікненьня няспраўнасьцей у нафтаправодах і нафтаперапрацоўчых заводах. Польшча не выключае, што будзе патрабаваць кампэнсацыі за няякасную сыравіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча спыніла транзыт расейскай нафты зь Беларусі — баіцца пашкодзіць заводыКозак заявіў, што 29 красавіка «чыстая, якасная нафта будзе на мяжы зь Беларусьсю». Раней дырэктар ААТ «Полацктранснафта Дружба» Васіль Дробатаў заявіў, што якасная расейская нафта пачала паступаць на завод «Нафтан» у Наваполацку 24 красавіка.
Козак таксама адзначыў, што вызначылі кропку ўваходу забруджанай нафты ў нафтаправод «Дружба». Калі знойдуць вінаватага — прымуць меры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна працягвае транзыт нафты, але адказнасьць за яе якасьць ускладае на РасеюБеларуска-расейскі «нафтавы канфлікт». Асноўнае
- 11 красавіка 2019 году Аляксандар Лукашэнка прыгразіў закрыць на рамонт нафтаправод, па якім расейская нафта ідзе ў Эўропу. Гэтак ён адрэагаваў на абмежаваньні, якія Расея ўвяла на імпарт прадуктаў харчаваньня зь Беларусі.
- Гаворка ідзе пра паўднёвую галіну нафтаправоду «Дружба», апэратар якой — ААТ «Гомельтранснафта Дружба». Па ёй ідзе транзыт расейскай нафты ў Польшчу, Украіну, Вугоршчыну, Нямеччыну.
- 21 красавіка Беларусь прыняла рашэньне часова абмежаваць экспарт нафтапрадуктаў, бо беларускія НПЗ атрымалі партыю няякаснай расейскай нафты: узровень хлярыдаў вырас у 20 і больш разоў, сьцьвярджае афіцыйны Менск. На Мазырскім НПЗ заявлі, што няякасная нафта пашкодзіла дарагое абсталяваньне.
- Расейскі бок прызнаў факт пастаўкі няякаснай нафты.
- Беларускі бок заяўляе, што страты ад спыненьня паставак могуць скласьці некалькі сотняў мільёнаў даляраў.
- 23 красавіка намесьнік гендырэктара Беларускай нафтавай кампаніі (БНК) Сяргей Грыб паведаміў, што празь няякасную расейскую нафту Беларусь вымушана прыпыніла экспарт сьветлых нафтапрадуктаў (бэнзін і дызпаліва) ва Ўкраіну, Польшчу і краіны Балтыі.
- Таксама Грыб заявіў, што Беларусь гатовая да канца году пачаць альтэрнатыўныя расейскай пастаўкі нафты: адзін з варыянтаў — праз марскія парты краінаў Балтыі, другі — праз Адэсу і нафтправод Адэса—Броды на Мазырскі НПЗ.
- Пытаньні да якасьці расейскай нафты паўсталі на фоне спрэчак Беларусі і Расеі, калі Масква адхіліла прапанову Менску павялічыць тарыф на транзыт нафты адразу на 23,1% у сувязі з захадамі экалягічнай бясьпекі.
-
26 красавіка расейцы завялі крымінальную справу аб забруджваньні нафты. Меркавана, хлёрарганіку ўкінулі праз прыватны трубаправод у Самарскай вобласьці.
27 красавіка прэмʼер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў загадаў цягам 7 дзён пакараць адказных за забруджаньне нафты ў трубапровадзе «Дружба».
- 20 стузеня 2020 году Беларусь дамовілася з расейскім бокам пра падыходы і мэтодыку кампэнсацыі за забруджаную нафту