Украінскае прадпрыемства «Укртранснафта» працягвае транзыт нафты па паўднёвай галіне магістральнага нафтаправоду «Дружба» ў плянавым рэжыме.
Як паведамілі Свабодзе ў прэсавай службе прадпрыемства, сутачны аб’ём перапампоўкі нафты для эўрапейскіх спажыўцоў складае 40 тысяч тонаў, адпаведна зь міжнароднымі абавязаньнямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча спыніла транзыт расейскай нафты зь Беларусі — баіцца пашкодзіць заводыУ той жа час «Укртранснафта» можа спыніць транзыт — у выпадку, калі Вугоршчына і Славаччына адмовяцца прымаць няякасную нафту.
«За якасьць нафты нясе адказнасьць краіна-пастаўшчык», — падкрэсьлілі ў прэсавай службе прадпрыемства.
На прадпрыемстве зазначылі, што правядзеньне лябараторных дасьледаваньняў, каб вызначаць паказчыкі якасьці нафты, для кампаній, якія ажыцьцяўляюць яе транспартаваньне, не рэглямэнтаванае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У чаканьні расейскай блякады Ўкраіна дывэрсыфікуе пастаўкі нафтапрадуктаўАТ «Укртранснафта» 19 красавіка атрымала паведамленьне ад ААТ «Гомельтранснафта Дружба» (Рэспубліка Беларусь), што з тэхналягічнага ўчастку магістральнага нафтаправоду АТ «Транснафта — Дружба» (Расейская Федэрацыя) паступае нафта пагоршанай якасьці. У прыватнасьці, паказчык долі арганічных хлярыдаў у расейскай нафце ў некалькі разоў перавышаў дапушчальную норму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Украіны адрэагаваў на нафтавую блякаду РасеіБеларуска-расейскі «нафтавы канфлікт». Асноўнае
- 11 красавіка 2019 году Аляксандар Лукашэнка прыгразіў закрыць на рамонт нафтаправод, па якім расейская нафта ідзе ў Эўропу. Гэтак ён адрэагаваў на абмежаваньні, якія Расея ўвяла на імпарт прадуктаў харчаваньня зь Беларусі.
- Гаворка ідзе пра паўднёвую галіну нафтаправоду «Дружба», апэратар якой — ААТ «Гомельтранснафта Дружба». Па ёй ідзе транзыт расейскай нафты ў Польшчу, Украіну, Вугоршчыну, Нямеччыну.
- 21 красавіка Беларусь прыняла рашэньне часова абмежаваць экспарт нафтапрадуктаў, бо беларускія НПЗ атрымалі партыю няякаснай расейскай нафты: узровень хлярыдаў вырас у 20 і больш разоў, сьцьвярджае афіцыйны Менск. На Мазырскім НПЗ заявлі, што няякасная нафта пашкодзіла дарагое абсталяваньне.
- Расейскі бок прызнаў факт пастаўкі няякаснай нафты.
- Беларускі бок заяўляе, што страты ад спыненьня паставак могуць скласьці некалькі сотняў мільёнаў даляраў.
- 23 красавіка намесьнік гендырэктара Беларускай нафтавай кампаніі (БНК) Сяргей Грыб паведаміў, што празь няякасную расейскую нафту Беларусь вымушана прыпыніла экспарт сьветлых нафтапрадуктаў (бэнзін і дызпаліва) ва Ўкраіну, Польшчу і краіны Балтыі.
- Таксама Грыб заявіў, што Беларусь гатовая да канца году пачаць альтэрнатыўныя расейскай пастаўкі нафты: адзін з варыянтаў — праз марскія парты краінаў Балтыі, другі — праз Адэсу і нафтправод Адэса—Броды на Мазырскі НПЗ.
- Пытаньні да якасьці расейскай нафты паўсталі на фоне спрэчак Беларусі і Расеі, калі Масква адхіліла прапанову Менску павялічыць тарыф на транзыт нафты адразу на 23,1% у сувязі з захадамі экалягічнай бясьпекі.
-
26 красавіка расейцы завялі крымінальную справу аб забруджваньні нафты. Меркавана, хлёрарганіку ўкінулі праз прыватны трубаправод у Самарскай вобласьці.
27 красавіка прэмʼер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў загадаў цягам 7 дзён пакараць адказных за забруджаньне нафты ў трубапровадзе «Дружба».
- 20 стузеня 2020 году Беларусь дамовілася з расейскім бокам пра падыходы і мэтодыку кампэнсацыі за забруджаную нафту