У каталіцкім храме Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Рамні на Гарадоччыне 17 красавіка здарыўся пажар.
Драўляны касьцёл у вёсцы Рамні быў пабудаваны ў 1896 годзе на мураваным фундамэнце храма XVIII стагодзьдзя з захаваньнем яго пляну. Касьцёл — гісторыка-культурная каштоўнасьць.
Паводле папярэдняй інфармацыі Міністэрства надзвычайных сытуацый, будынак храму не эксплюатаваўся больш за 30 гадоў.
Ратавальнікі зьліквідавалі адкрытае гарэньне.
Пажар зьнішчыў у касьцёле дах і столь, пашкодзіў сьцены. Прычына пажару высьвятляецца.