Перад сьвяткаваньнем #БНР101 у Калоскім парку Горадні вернікаў запрашаюць на ўрачыстае набажэнства за Беларусь і беларускі народ у Барысаглебскую царкву. Служба пачнецца апоўдні 23 сакавіка.
Як паведамілі арганізатары сьвяткаваньня #БНР101 у Горадні, яны падалі просьбу аб малебне за Беларусь і беларусаў, архіяпіскап Горадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій дабраславіў яго правядзеньне.
Пасьля богаслужэньня пачнецца канцэрт, прысьвечаны 101-м угодкам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. На ім выступяць Лявон Вольскі, Зьміцер Вайцюшкевіч, гурты Dzieciuki, «Дай дарогу» і «Крама».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Горадні дазволілі сьвяткаваць #БНР101. Будуць мітынг, канцэрт і дзіцячыя пляцоўкіТаксама за Беларусь 23 сакавіка будуць маліцца ў горадзенскім Фарным касьцёле.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 12 гістарычных адрасоў. Што паглядзець у Горадні — другой сталіцы БНР. ФОТА + МАПА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адрасы сьвяткаваньня #БНР101 у Беларусі і за мяжойШто важна ведаць пра Дзень Волі — 2019
- 1 сакавіка — Аляксандар Лукашэнка вусна забараніў сьвяткаваць Дзень Волі канцэртам на стадыёне «Дынама», як таго хацелі арганізатары #БНР100 — кажа: «Ідзіце на Бангалёр».
- 23 сакавіка ў Горадні — канцэрт у Калоскім парку з удзелам Зьмітра Вайцюшкевіча, Лявона Вольскага, гуртоў Nizkiz, «Крама», «Дай дарогу!» і Dzieciuki. Ад 3 да 5 тысяч гледачоў.
- 23–24 сакавіка — акцыі беларусаў у Варшаве, Вільні, Кіеве, Нью-Ёрку, Празе ды іншых гарадах.
- 24 сакавіка ў Менску — мітынг-канцэрт у Кіеўскім сквэры з удзелам «Дай дарогу», N.R.M., «Разьбітага сэрца пацана» ды іншых. Ад 1500 (паводле міліцыі) да 5–7 тысячаў (паводле арганізатараў) гледачоў. Затрыманыя Натальля Басалыга-Гарачка і Зьміцер Дашкевіч.
- 25 сакавіка ў Гомлі — акцыя памяці герояў БНР.
- 25 сакавіка ў Віцебску — адзіночны пікет Барыса Хамайды, які расцанілі як «парушэньне парадку ўтрыманьня населеных пунктаў».
- 25 сакавіка ў розных гарадах — людзі вывешвалі бел-чырвона-белыя сьцягі на заклік арганізатараў #БНР101, уладам не спадабалася.
- 25 сакавіка ў Менску на Кастрычніцкай плошчы — акцыя Алены Талстой (прыкавала сябе да слупа), затрыманьні палітыкаў і мінакоў. Праз тры гадзіны вызваленыя ўсе, акрамя Талстой, пратаколаў аб парушэньнях не складалі.
- 25 сакавіка ў Менску на пешаходных вуліцах — затрыманьні музыкаў (Аракелян, Вайцюшкевіч, Варашкевіч і Вольскі), якія анансавалі, што зьбіраюцца прагуляцца і ўзяць з сабой музычныя інструмэнты. Пасьля затрыманьня дзясяткі людзей сьпявалі хорам песьні Вольскага, міліцыя пагражала затрыманьнямі і гвалтам. Праз тры гадзіны музыкі вызваленыя.
- 25 сакавіка ў розных гарадах — салюты ў гонар Дня Волі.
Што яшчэ пачытаць, паслухаць, паглядзець пра БНР
- Праект Сяргея Шупы «Падарожжа ў БНР» (тэкст + аўдыёпадкасты) і аднайменная кніга (PDF)
- 10 малавядомых месцаў на мапе Беларусі, зьвязаных з БНР
- Беларускае «Слова 2018 году» — БНР
- Дзень Волі — 2018 стаў самым масавым у 21 стагодзьдзі. ІНФАГРАФІКА