Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі падвёў папярэднія вынікі замежнага гандлю краіны за 2018 год.
Абʼём беларускага экспарту ў іншыя краіны склаў 33,7 мільярда даляраў. У сваю чаргу Беларусь закупіла за мяжой тавараў на 38,4 мільярда. Такім чынам, адмоўнае сальда дасягнула каля 4,7 мільярда.
Топ-5 краін, куды Беларусь прадала летась найбольш сваёй прадукцыі, выглядае так:
- Расея — 12,9 мільярда даляраў.
- Украіна — 4,0 млрд
- Вялікая Брытаніія — 3,0 млрд
- Нямеччына — 1,45 млрд
- Нідэрлянды — 1,4 млрд
Беларускі экспарт у Вялікую Брытанію, Нямеччыну і Нідэрлянды складаўся пераважна з паставак нафтапрадуктаў. Прычым у Вялікай Брытаніі і Нідэрляндах зарэгістраваныя фірмы, якія ёсьць трэйдэрамі беларускіх нафтапрадуктаў. То бок прадукцыя зь Беларусі магла рухацца і далей — у іншыя дзяржавы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як сустрэчы Лукашэнкі ўплываюць на беларускі экспарт: −33% з Сэрбіяй, +74% з СуданамПалова экспарту ва Ўкраіну таксама прыпадае на нафтапрадукты. А ў Расеі найбольш куплялі беларускую малочную прадукцыю і мяса.
А вось як выглядае топ-5 краін, адкуль Беларусь летась найбольш закупляла прадукцыю:
- Расея — 22,6 мільярда даляраў
- Кітай — 3,1 млрд
- Нямеччына — 1,8 млрд.
- Украіна — 1,4 млрд
- Польшча — 1,2 млрд
У расейскіх пастаўках у Беларусь пераважаюць энэрганосьбіты. З Кітаю ішло шмат лічбавай тэхнікі. З Украіны — мэталапрадукцыі. Нямецкія і польскія пастаўкі найбольш рознаплянавыя — тэхніка, адзеньне, лекі і шмат чаго іншага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У лідэрах бяз дэмпінгу. Чаму ва Ўкраіне аддаюць перавагу беларускай аўтатэхніцы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 79% беларускага экспарту харчоў пайшло ў Расею