Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас падпісаў пастанову (PDF) аб парадку аднясеньня адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак да адстаючых ва ўзроўні сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі няма «клясавай» няроўнасьці, ёсьць міжрэгіянальная, — World BankРазьлік «адсталасьці» праводзяць паводле складанай схемы. Улічваюцца:
- даходы бюджэтаў раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкаваньня на душу насельніцтва;
- сярэднегадавая колькасьць насельніцтва і тэмпы росту або зьмяншэньня насельніцтва;
- колькасьць (але не адсотак) занятых у эканоміцы і тэмпы росту або іх зьмяншэньня;
- выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг на душу насельніцтва;
- намінальны налічаны сярэднямесячны заробак (але не мэдыянны);
- раздробны таваразварот на душу насельніцтва.
Пры гэтым няма абсалютнай «мяжы адсталасьці» — нейкіх загадзя вядомых значэньняў, пасьля якіх рэгіён прызнаецца адсталым. Наадварот, пасьля вылічэньня «зводнага індыкатара ўзроўню разьвіцьця» і зьвядзеньня трох такіх індыкатараў за тры апошнія гады ў «інтэгральны паказьнік» адсталымі прызнаюцца тыя раёны і гарады, дзе «інтэгральны паказьнік» ніжэйшы за 72% сярэднеабласнога (але не сярэдняга па рэспубліцы).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пошукі працы займаюць 9 месяцаў. І яшчэ 9 фактаў пра беспрацоўе ў БеларусіШто будуць рабіць з адсталымі рэгіёнамі, пакуль не паведамляецца
Раней улады вызначалі сьпіс рэгіёнаў, у якіх «напружаная сытуацыя» на рынку працы (такімі аказалася 45% краіны). Той сьпіс прымалі дзеля праграмы спрыяньня занятасьці насельніцтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзе ў Беларусі афіцыйна прызнаная «напружаная сытуацыя» на рынку працы. АДНОЙ КАРЦІНКАЙПраблемным у пляне занятасьці раёнам могуць выдзяляцца дадатковыя сродкі з абласных бюджэтаў на захады ў працаўладкаваньні. Урад зьбіраецца сачыць за тым, як ідзе працаўладкаваньне на наваствораныя месцы.
Ці мела гэта эфэкт, невядома: сьпіс складалі ўжо другі раз, вынікі працы з рэгіёнамі зь першага сьпісу не абвяшчаліся, а другі сьпіс адрозьніваўся ад першага (некаторыя рэгіёны зьніклі, некаторыя дадаліся).