Сустрэча прадстаўнікоў вайсковага ведамства адбылася 8 лютага 2019 года ў Мінскім эпархіяльным упраўленьні.
У абмеркаваньні плянаў далейшага супрацоўніцтва з боку Мінабароны прымаў удзел памочнік міністра абароны па ідэалягічнай працы ва Узброеных Сілах, начальнік галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай работы Міністэрства абароны, палкоўнік Леанід Касінскі.
Беларускую праваслаўную царкву ў сустрэчы прадстаўлялі эпіскап Бараўлянскі Ігнацій, протаіерэй Андрэй Волкаў і старшыня Сінадальнага аддзела па ўзаемадзеяньні з Узброенымі Сіламі і іншымі вайсковымі фармаваньнямі Рэспублікі Беларусь протаіерэй Сергій Кузьмянкоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Выпрабаваньне для пакліканьня». Будучых сьвятароў зноў забіраюць у войскаЯк паведамляе афіцыйны сайт БПЦ, падчас сустрэчы вайскоўцаў і царкоўнікаў абмяркоўваліся пытаньні рэалізацыі пагадненьня аб супрацоўніцтве паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Двум сэмінарыстам-каталікам, якіх забіралі ў войска, усё ж далі адтэрміноўку да лютага