Сьледчы камітэт заняўся бясьпекай цюбінгаў пасьля сьмерці ў Магілёве

Belarus Mahiliou 07.01.2019

Прадстаўнік Сьледчага камітэту накіраваў ліст у Савет міністраў Беларусі з прапановай удасканаліць парадак вырабу, продажу і эксплюатацыі цюбінгаў (надзіманых саняў), піша Tut.by.

Сьледчыя адзначаюць, што цюбінгі «абсалютна некіраваныя» і зьяўляюцца «спартовым снарадам», пры гэтым катаньне на іх прыводзіць да траўмаў.

За адны толькі мінулыя выходныя паведамлялася пра шэсьць здарэньняў на цюбінгах з траўмамі. Адно зь якіх было са сьмяротным вынікам: 24-гадовы мужчына падчас катаньня ўдарыўся галавой аб слуп, памёр ад траўмы. Таксама па на цюбінгу водле такога сцэнару ў сьнежні 2018 году загінуў 9-гадовы хлопчык у Прылуках, што пад Менскам.

Падобныя здарэньні могуць адбывацца ня толькі зь цюбінгамі. Таксама з горак катаюцца на некіраваных «санках-лядзянках», пакрышках і проста кардонках.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пракуратура занялася канадзкім сумнікам