Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура занялася канадзкім сумнікам


Сумнік, ілюстрацыйнае фота © Shutterstock
Сумнік, ілюстрацыйнае фота © Shutterstock

Пракуратура Ваўкавыскага раёну запатрабавала прыняць захады ў барацьбе са шкоднай расьлінай — канадзкім сумнікам. Паведамленьне разьмешчанае на сайце Генэральнай пракуратуры Беларусі.

Ваўкавыская пракуратура ў канцы 2018 году знайшла сумнік на тэрыторыі Гняздоўскага сельсавету — сярод іншага пустазельля на закінутых прысядзібных участках. Сельсавету тады даручылі неадкладна «навесьці парадак на зямлі», але работы не былі выкананыя, расьліна «актыўна засвойвала» новыя землі.

Цяпер канадзкі сумнік выявілі ў Субацкім, Гняздоўскім і Падароскім сельсаветах, занятая ім плошча павялічылася з 1,6 да 50 га. Ва ўрочышчы Касьцевічы зямельныя ўчасткі «цалкам пакрытыя гэтай расьлінай».

Пракуратура даручыла мясцовым уладам ліквідаваць парушэньні, распрацаваць плян барацьбы зь непажаданым відам і выдзяліць на гэта грошы. Выкананьне даручэньняў узятае на кантроль.

Што такое сумнік і чым ён шкодны?

Для чалавека канадзкі сумнік не ўяўляе непасрэднай пагрозы (у адрозьненьне, напрыклад, ад​ баршчэўніка). Але гэта інвазійны для Беларусі від.

Ён паходзіць з Паўночнай Амэрыкі. Доўгі час у Беларусі яго вырошчвалі як дэкаратыўную расьліну, аднак апошнія гады ён стаў праблемай для многіх рэгіёнаў краіны. Корань сумніка выдзяляе агрэсіўныя рэчывы, якія прыгнятаюць іншыя расьліны. Ён зьмяняе экасыстэмы і ўплывае на сенакосныя лугі, зь лесу зьнікаюць грыбы і ягады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG