Аналітычны цэнтар «Стратэгія» і Навукова-дасьледчы цэнтар Мізэса, які ўзначальвае эканаміст Яраслаў Раманчук, падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі за 2018 год.
«Найлепшы орган дзяржаўнага кіраваньня» — Міністэрства замежных спраў
Ведамства пад кіраўніцтвам Уладзімера Макея адзначанае за дзейнасьць па дывэрсыфікацыі зьнешняй палітыкі, пасьлядоўную пазыцыю па абароне сувэрэнітэту, актывізацыю перамоў па ўступленьні ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю, а таксама дзеяньні па стварэньні пазытыўнага інвэстыцыйнага і сацыяльнага іміджу краіны.
«Найгоршы орган дзяржаўнага кіраваньня 2018 году» — Міністэрства аховы здароўя
Мінздароўя адзначанае за «ўклад у стварэньне сыстэмнай, усёахопнай карупцыі і злоўжываньняў». А таксама за:
- пагаршэньне жыцьця і здароўя грамадзян праз рэжым выбару лекаў і вакцын;
- няздольнасьць прапанаваць новую сыстэму кіраваньня аховай здароўя, правілы функцыянаваньня рынку мэдычных паслуг;
- няздольнасьць ліквідаваць канфлікт інтарэсаў у сыстэме кіраваньня аховай здароўя;
- стварэньне ўмоў для адтоку прафэсіяналаў са сфэры аховы здароўя.
Правал, найлепшы закон і спажывецкі казус
«Правалам 2018 году» Раманчук з калегамі назвалі «няздольнасьць ураду Беларусі своечасова і адэкватна падрыхтавацца да падатковага манэўру Расеі».
«Найлепшы заканадаўчы акт 2018 году», паводле экспэртаў, — новая рэдакцыя Падатковага кодэксу, а найгоршым прызналі ўказ Лукашэнкі № 399 «Аб фінансавым аздараўленьні сельскагаспадарчых арганізацый».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што зьмянілася ў абноўленым Падатковым кодэксе, які ўжо дзейнічае«Спажывецкі казус 2018 году» — ва ўмовах жорсткіх бюджэтных абмежаваньняў рост аб’ёмаў продажаў новых аўтамабіляў больш як на 60%.
«Вытворчы казус 2018 году» — вялікія пазыкі і страты беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў пры спрыяльных для нафтавікоў цэнах і ўмовах пастаўкі з Расеі. Беларускія НПЗ трацілі на выпуск прадукцыі болей, чым атрымлівалі выручкі, адзначаюць прадстаўнікі аналітычнага цэнтру «Стратэгія» і Навукова-дасьледчага цэнтру Мізэса.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У 2018-м асноўным блякавальнікам рэформаў сталі сілавікі, — Раманчук