Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьнешні дзяржаўны доўг Беларусі вырас да 16,8 мільярдаў даляраў


Зьнешні дзяржаўны доўг Беларусі на 1 сьнежня 2018 году склаў 16,8 млрд даляраў, павялічыўшыся з пачатку году на 70,3 млн даляраў, або на 0,4%.

Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства фінансаў.

У студзені-лістападзе 2018 году прыцягнутыя зьнешнія дзяржаўныя пазыкі на суму 2 млрд 112,4 млн даляраў, у тым ліку 797,5 млн даляраў — ураду і банкаў Расеі, 600 млн даляраў — эўрааблігацыі.

Пагашэньне зьнешняга дзяржаўнага доўгу з пачатку 2018 году склала 1 млрд 883,1 млн даляраў.

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 сьнежня склаў 45,6 млрд беларускіх рублёў і павялічыўся ў параўнаньні з пачаткам 2018 году на 3,4 млрд, або на 8,1%. Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 снежня склаў 9,7 млрд рублёў, павялічыўшыся з пачатку году на 489,5 млн, або на 5,3%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG