Выканаўца абавязкаў кіраўніка апарату Белага дому Мік Малвэні заявіў у эфіры тэлеканалу ABC, што прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп ня стане адмаўляцца ад вываду амэрыканскіх войскаў з Сырыі, піша «Голас Амэрыкі».
«Прэзыдэнт ад самага пачатку казаў, што ня хоча, каб мы заставаліся ў Сырыі вечна, — казаў Мік Малвэні. — Цяпер вы бачыце канчатковы вынік двухгадовай працы».
У адказ на пытаньне аб адстаўцы міністра абароны Джэймса Мэтыса і адмысловага прадстаўніка ЗША ў міжнароднай кааліцыі па Сырыі Брэта Макгерка, Малвэні сказаў, што няма нічога незвычайнага ў тым, што чальцы кабінэту падаюць у адстаўку «праз такога кшталту нязгоды».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп назваў выканаўцу абавязкаў міністра абароны ЗШАМакгерк і Мэтыс падалі ў адстаўку пасьля таго, як Трамп на мінулым тыдні абвясьціў, што тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» пераможаная і што дзьве тысячы разьмешчаных у Сырыі амэрыканскіх вайскоўцаў вернуцца дадому.
На выступе ў нядзелю ў Чадзе прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон сказаў, што «глыбока шкадуе» аб рашэньні Трампа вывесьці войскі з Сырыі.
«Быць саюзьнікам значыць змагацца поплеч», — заявіў Макрон, «аддаўшы даніну павагі» Мэтысу, якога назваў «надзейным партнэрам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макрон выказаў шкадаваньне з нагоды вываду войскаў ЗША з СырыіУвечары суботы Трамп ў адным з твітаў напісаў, што вяртае вайскоўцаў дамоў «здаровымі і шчасьлівымі» пасьля «разгрому „Ісламскай дзяржавы“ ў Сырыі».