Польская праваслаўная царква падтрымала Маскву ў спрэчцы з Канстантынопалем

Праваслаўная царква ў Супрасьлі на Падляшшы.

Архірэйскі сабор Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы забараніў сваім сьвятарам «уступаць у літургічна-малітоўныя кантакты» з духавенствам Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату і стваранай Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы АПЦ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Протаярэй Сергій Лепін пра раскол царквы, «русский мир», п’яных сьвятароў і сваю сям’ю

У паведамленьні на сваім сайце Польская царква заклікае прытрымлівацца «дагматычна-кананічных нормаў і «захоўваць шматвекавыя традыцыі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: РПЦ спыніла стасункі з Канстантынопалем. ВІДЭА заявы

У кастрычніку Сынод Расейскай праваслаўнай царквы прыняў рашэньне аб поўным разрыве эўхарыстычных стасункаў з Канстантынопальскім патрыярхатам. Паводле РПЦ, дзеяньні Канстантынопалю адносна ўкраінскіх «раскольнікаў» (Украінскай царкве далі згоду на аўтакефалію) былі «беззаконнымі».

Беларуская праваслаўная царква як частка РПЦ далучылася да рашэньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваслаўныя беларусы — народ без сваёй царквы