Усяленскі патрыярх Варфаламей ясна выказаў патрыярху РПЦ Кірылу сваё стаўленьне да ўкраінскага пытаньня, заявіўшы, што Канстантынопальскі патрыярхат ня мае намеру саступаць ціску, паведамляе грэцкі сайт Orthododoxia.info.
Зьвяртаючыся да вернікаў у Стамбуле, патрыярх паўтарыў, што прэрагатывы Канстантынопальскага патрыярхату маюць крыніцу ў рашэньнях Усяленскіх сабораў і зьяўляюцца абавязковымі для ўсяго праваслаўнага сьвету.
«Падабаецца гэта нашым расейскім братам ці не, неўзабаве яны прызнаюць рашэньне Ўсяленскага патрыярхату, паколькі ў іх ня будзе іншага выбару», — заявіў Варфаламей. Ён дадаў, што ведае пра крыніцу фінансаваньня публікацый, якія ўяўляюць сабой «чорную» прапаганду ва ўкраінскім пытаньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: РПЦ спыніла стасункі з Канстантынопалем. ВІДЭА заявыГэтая заява Ўсяленскага патрыярха зьяўляецца ягоным першым публічным адказам на абвінавачваньні з боку Масквы ў пытаньні наданьня аўтакефаліі Ўкраінскай царкве.
Раней Канстантынопальскі (Усяленскі) патрыярхат заявіў аб пачатку працэдуры наданьня аўтакефаліі Украінскай праваслаўнай царкве. У Расейскай праваслаўнай царкве гэтае рашэньне не прызнаюць і абвінавачваюць патрыярха Варфаламея ў расколе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Расея і РПЦ не заўважаюць, што побач узьніклі дзьве ідэнтычнасьці — украінская і беларуская»