Новаўвядзеньне датычыць агульнанацыянальных каналаў. Мясцовым дазволілі пакінуць у эфіры 40% расейскамоўнага вяшчаньня.
З 13 кастрычніка агульнанацыянальныя тэлевізійныя каналы ва Украіне абавязаныя 75% свайго эфіру вяшчаць на ўкраінскай мове, мясцовыя тэлекампаніі — 60%. Такім чынам завяршыўся гадавы ільготны пэрыяд для тэлекампаній, на працягу якога яны павінны былі павялічыць аб’ёмы вяшчаньня на дзяржаўнай мове, інфармуе ВВС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусам уліваюць у мазгі, што «мы ў Расеі»Закон аб моўных квотах на тэлевізіі быў прыняты Вярхоўнай Радай яшчэ ў траўні мінулага году. Кіраўнікі расейскамоўных каналаў успрынялі новаўвядзеньне неадназначна і запэўнівалі, што павелічэньне ўкраінскай квоты прывядзе да парушэньня правоў гледачоў, якія хочуць глядзець фільмы і перадачы на рускай мове. Крытыкі новага закону таксама гаварылі пра будучае пагаршэньне якасьці кантэнту.