Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна не плянуе ваенным шляхам вяртаць Данбас


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што Ўкраіна не плянуе ваенным шляхам вяртаць пад свой кантроль тэрыторыі на ўсходзе краіны, кантраляваныя сэпаратыстамі, якіх падтрымлівае Расея.

Выступаючы ў Харкаве, Парашэнка падкрэсьліў, што наступ на пазыцыі сэпаратыстаў у Данецкай і Луганскай абласьцях мог бы прывесьці да буйнамаштабнага канфлікту з Расеяй.

Акрамя таго, як выказаўся прэзыдэнт, «Украіна — не Расея», і таму не дапусьціць штурму Данецка, падобнага да штурму Грознага падчас вайны ў Чачні.

Паводле Парашэнкі, больш як 60 працэнтаў грамадзянаў Украіны выступае за палітыка-дыпляматычнае вырашэньне канфлікту ў Данбасе, і ён прытрымліваецца той жа пазыцыі.

Украіна падтрымлівае ідэю ўводу ў кантраляваныя сэпаратыстамі раёны міжнародных міратворчых сіл.

Узброены канфлікт у Данбасе пачаўся ў 2014 годзе і забраў больш як 10 тысяч жыцьцяў. Украіна абвінавачвае Расею ў падтрымцы сэпаратыстаў, у тым ліку і вайсковай, Масква адмаўляе ўдзел расейскай арміі ў канфлікце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG