Намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Ігар Юркевіч адказаў на зварот журналіста Севярына Квяткоўскага наконт «дошкі БНР» — мэмарыяльнай шыльды для дома, дзе 100 гадоў таму абвясьцілі незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Нягледзячы на шэраг абяцаньняў, дошку ня вешаюць ужо 25 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Свабода запускае праект «Фактограф». Каб зьняпраўджваць фэйкіАпошні да таго афіцыйны адказ быў такі: Ігар Юркевіч пісаў, што павесіць дошку перашкаджае «шэраг зваротаў ад грамадзянаў», а «пытаньне аб мэтазгоднасьці прыняцьця рашэньня па ўстаноўцы на разглядзе».
Севярын Квяткоўскі папрасіў удакладніць, што за «шэраг зваротаў», колькі іх было і ад каго. Юркевіч адмовіў — спаслаўся на артыкул 28 Канстытуцыі Беларусі, паводле якога «кожны мае права на абарону ад незаконнага ўмяшаньня ў ягонае асабістае жыцьцё, у тым ліку ад замаху на тайну яго карэспандэнцыі, тэлефонных і іншых паведамленьняў, на яго гонар і годнасьць».
Пытаньне па-ранейшаму «на разглядзе» з прычыны «зваротаў грамадзянаў зь неадназначным стаўленьнем», атрыманыя ў невядомай колькасьці.
Тым часам пэтыцыя за тое, каб дошку нарэшце павесілі, сабрала больш за 3300 подпісаў.
Your browser doesn’t support HTML5
На «звароты грамадзянаў» спасылаліся таксама ў адказе на пэтыцыю аб перайменаваньні станцыі менскага мэтро «Плошча Леніна», што пад плошчай Незалежнасьці, у адпаведнасьці з назвай апошняй.
Ад уладаў дабіліся адказу: было 40 лістоў наконт перайменаваньня, 31 ліст быў з адмоўным стаўленьнем да прапановы (апублікаванай у 2010 годзе ў дзяржаўных газэтах «Вечерний Минск» і «Минский курьер», а пасьля ў незалежных СМІ).
Звароты на Petitions.by за перайменаваньне ў 2018 годзе падпісалі 155 чалавек першую і 571 чалавек другую. Станцыю не перайменавалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адбівалі галаву кувалдамі, закладалі выбухоўку: як беларусы змагаліся з помнікамі ЛенінуШто важна ведаць пра «дошку БНР»
У сакавіку 2018 году кіраўніцтва Менгарвыканкаму дазволіла ўсталяваць мэмарыяльную дошку на вуліцы Валадарскага, 9. Менавіта тут 25 сакавіка 1918 годзе была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.
- Шыльду зрабілі з бронзы на ўзор папярэдняй, якую скульптар Алесь Шатэрнік адліў з сплаву алюмінію і крэмнію яшчэ ў 1993 годзе. Надпіс на новай дошцы зроблены афіцыйным правапісам; такое было патрабаваньне ўладаў.
- Грошы на новую шыльду сабралі талакой усяго за тры гадзіны.
- Дошку плянавалі ўсталяваць напярэдадні 23 сакавіка, але не ўсталявалі цягам наступнага году.
- 941 подпіс сабрала летась пэтыцыя за ўсталяваньне памятных знакаў на будынках зьвязаных з гісторыяй БНР.
- Ініцыятар усталяваньня «дошкі БНР», старшыня Беларускага саюзу мастакоў Рыгор Сітніца сказаў, што больш займацца дошкай ня будзе, бо «ёсьць іншыя арганізацыі, каб падымаць гэтае пытаньне».