Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк заявіў, што законапраект аб хатнім гвалце «распрацаваны МУС пры судзейнічаньні глябальных фондаў».
Прыняцьце ў Беларусі закону «Аб процідзеяньні хатняму гвалту» можа «нашкодзіць традыцыйнай сыстэме стасункаў», перадае БелаПАН заяву старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў Ігара Марзалюка.
Канкрэтных радкоў, якія яму не спадабаліся ў законапраекце, Марзалюк не пералічыў. Але заявіў, што канцэпцыя закону не абмяркоўвалася з дэпутатамі і «народжаная ў адным з падразьдзяленьняў МУС пры актыўным судзейнічаньні глябальных фондаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хатні гвалт як злачынства, а не традыцыя. Што трэба ведаць пра закон аб гвалце ў сям’і«Ёсьць фундамэнтальныя каштоўнасьці, якія я падзяляю і буду бараніць усімі фібрамі свайго жыцьця, — казаў Марзалюк. — І ёсьць рэчы, на якія я ніколі катэгарычна не пагаджуся.
Калі мы кажам пра сыстэму традыцыйных каштоўнасьцяў, то яна неаддзельная ад хрысьціянскай традыцыі, таму што эўрапейскасьць і хрысціянскасьць у добрым сэнсе — гэта словы-сынонімы».
Ён дадаў, што лічыць канцэпцыю закону антыканстытуцыйнай, супярэчнай Кодэксу аб шлюбе і сям’і, а таксама Канцэпцыі нацыянальнай бясьпекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Без закону аб хатнім гвалце: «Шмат жанчын у Расеі сядзяць за забойства свайго тырана»Але ў канцэпцыі «няма нічога добрага і нічога кепскага», заявіў Марзалюк. Ён адзначыў, што законапраект «мае калясальны дысбалянс між правамі і абавязкамі мужчын і жанчын». Марзалюк зьдзівіўся «жаданьню бяздумна малпаваць, выкарыстоўваць чужы досьвед і перакладваць яго на беларускія рэаліі».
«Таму што агрэсар і крыўдзіцель, як і ў эўрапейскіх законах, чамусьці толькі мужчына, — заявіў Марзалюк, не ўдакладніўшы, дзе ў законапраекце такое напісана. — І жанчына заўсёды пазыцыянуецца як ахвяра. Кожны з нас ведае сытуацыі, калі ахвярай бывае нехта іншы. Бацькі чамусьці заўсёды выступаюць у вобразе крыўдзіцеляў, якія толькі і робяць, што шкодзяць сваім дзецям.
Ну і самае асноўнае, што нам прапануецца сытуацыя, у якой справы аб хатнім гвалце будуць выведзеныя за межы адміністрацыйнага і крымінальнага працэсу, а працэс – гэта адзіны спосаб, калі можна пры дапамозе закону высьветліць, якія адбываліся падзеі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дамастрой яшчэ дастаць». Экс-дэпутатка Абрамава пра хатні гвалт і заяву Марзалюка аб традыцыйных каштоўнасьцяхРаней супраць законапраекту выступалі беларускія і расейскія «прасямейныя сілы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У нас перакручаны матрыярхат». Гарачая дыскусія праціўніц і прыхільніц закону пра гвалт у сям’і