Брытанскія спэцслужбы высьветлілі асобу трэцяга падазраванага ў атручваньні былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі, паведамляе The Telegraph.
Па зьвестках выданьня, гэта афіцэр расейскай вайсковай выведкі, які прыбыў у Солсбэры да таго, як ягоныя меркаваныя калегі прывезьлі ў Вялікую Брытанію ваеннае атрутнае рэчыва.
Імя трэцяга падазраванага The Telegraph не называе. Выданьне піша, што ён праводзіў выведку мясцовасьці і імаверна дапамагаў плянаваць замах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дакумэнты даводзяць датычнасьць «расейскіх турыстаў у Солсбэры» да спэцслужбаў, — The Bellingcat і The Insider4 сакавіка ў Солсбэры былі атручаныя былы агент ГРУ Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка Юлія, з дапамогай нэрвова-паралітычнага рэчыва «Навічок», распрацоўка якога вялася яшчэ ў Савецкім Саюзе. Лёндан сьцьвярджае, што замах арганізаваў Крэмль, і ўсклаў адказнасьць за тое, што адбылося, асабіста на прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.
Брытанская паліцыя падазрае людзей з імёнамі Руслан Башыраў і Аляксандар Пятроў ва ўчыненьні нападу на Скрыпаля. Людзі, якія назвалі сябе гэтымі імёнамі, выступілі ў эфіры падкантрольнага Крамлю тэлеканалу RT. У інтэрвію яны адмаўлялі дачыненьне да інцыдэнту, а таксама якую-небудзь сувязь з расейскай выведкай. З тых часоў «Пятроў» і «Башыраў» не выходзілі на сувязь са СМІ, іхнае месцазнаходжаньне застаецца невядомым.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Bellingcat: мы высьветлілі асобу атрутніка Скрыпаля, гэта палкоўнік ГРУСьледчыя з Bellingcat і The Insider сьцьвярджаюць, што высьветлілі сапраўдную асобу «Руслана Башырава» — ім нібыта зьяўляецца палкоўнік ГРУ, Герой Расеі Анатоль Чапіга.
Расейскія ўлады неаднаразова адмаўлялі дачыненьне да атручваньня Скрыпалёў і працягваюць настойваць, каб брытанскі бок дапусьціў спэцыялістаў з Расеі да расьсьледаваньня нападу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У МЗС Расеі назвалі «новым укідам» інфармацыю пра сапраўднае імя атрутніка Скрыпалёў