Tut.by: «Санта Брэмар» купіла сетку крамаў «Рублёўскі»

Ілюстрацыйнае фота.

Сетка унівэрсамаў «Рублёўскі» у жніўні зьмяніла ўласьніка. Як пацьвердзіла TUT.BY крыніца, блізкая да аднаго з бакоў, угода ўжо заключаная. Сума ўгоды не паведамляецца.

Аляксандар Машэнскі, здымак ej.by. 2012 год.

Пакупніком сеткі «Рублёўскі» стала «Санта Брэмар» Аляксандра Машэнскага, асноўнымі актывамі якога зьяўляюцца вытворчасьць малочнай і рыбнай прадукцыі — «Савушкін прадукт» і «Санта Брэмар».

Сетка «Санта» актыўна стварае свае крамы і плянуе выйсьці ў лік вядучых рытэйлераў, распавядалі ўдзельнікі рынку ў пачатку 2018 года. У плянах за бягучы год было павялічыць колькасьць гандлёвых аб’ектаў на 40%, прыкладна да 100 крамаў.

Сетка ўнівэрсамаў «Рублёўскі» заснаваная ў 2003 годзе. Сёньня ў яе ўваходзіць 73 крамы. Сетка прысутнічае ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі. У Менску 53 крамы. Агульная колькасьць супрацоўнікаў — больш за 4 тысячы чалавек.