Адкрыты «Начнымі ваўкамі» мэмарыял перарабляюць з прычыны артаграфічнай памылкі

Лідэр «Начных ваўкоў» Аляксандр Залдастанаў.

Адкрыты напярэдадні ва Ўльянаўску помнік удзельнікам Вялікай айчыннай вайны, зроблены па заказу патрыятычнага байкерскага клюбу «Начныя ваўкі», будуць перарабляць з прычыны памылкі ў надпісы.

Кованая кампазыцыя на старым гарадзкім вакзале мае надпіс «Ульяновцы учаВствовали во всех крупнейших сражениях», паведамляе агенцтва Ura.ru.

Помнік 21 чэрвеня адкрываў лідэр «Начных ваўкоў» Аляксандр Залдастанаў. Памылку ў надпісы мясцовыя жыхары выявілі толькі сёньня, перадае агенцтва.