Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія «Начныя ваўкі» чацьвёрты раз сабраліся праехаць празь Беларусь «на Бэрлін»


Лідэр клюбу «Ночные волки» Аляксандар Заладастанаў
Лідэр клюбу «Ночные волки» Аляксандар Заладастанаў

Байкеры расейскага клюбу «Начныя ваўкі» сабраліся зладзіць чарговы мотамарш «Дзень Перамогі – на Бэрлін» з 22 красавіка па 9 траўня, у тым ліку зноў праз тэрыторыю Беларусі, празь Менск і Берасьце, паведамяе Tut.by.

Паводле арганізатараў, у мотамаршы возьмуць удзел у тым ліку беларускія байкеры.

Гэта будзе ўжо чацьвёрты мотамарш клюбу празь Беларусь. Раней кожная акцыя «Начных ваўкоў», якіх лічаць прапуцінскай арганізацыяй, суправаджалася скандаламі на беларуска-польскай мяжы і далей па дарозе: да Бэрліну дабіраліся хіба адзінкавыя матацыклісты.

Партыя БНФ патрабавала ад Генпракуратуры прызнаць «Начных ваўкоў» экстрэмісцкай арганізацыяй.

У 2015 годзе ў Берасьці лідэр клюбу Аляксандар Заладастанаў у выступе перад журналістамі выдаў фразу, якая стала інтэрнэт-мэмам:

«Те, кто затевают эту русофобию, русофобию затевают, вот это вот вот это, затевают всё вот это. Это я… Этим людям я это и адресовываю. Доиграетесь. С этой русофобией, которую вы затеваете».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG