Цэнтральны банк Кіпру пачаў рассылаць мясцовым банкам загады аб закрыцьці рахункаў афшорных кампаніяў з такіх «сумнеўных» юрысдыкцыяў як Бэліз, Брытанскія Віргінскія выспы і Сэйшэлы, піша Forbes.
Узмацненьне кантролю за кліентамі кіпрскіх камэрцыйных банкаў зьвязваюць зь візытам 9 траўня прадстаўнікоў Казначэйства ЗША — пасьля гэтага прафэсійныя асацыяцыі Кіпру пачалі выдаваць цыркуляры адносна ўжываньня правілаў процідзеяньня адмываньню грошай, фінансаваньню тэрарызму і працы з кампаніямі з санкцыйных сьпісаў ЗША.
На пачатку тыдню ў Латвіі ўвялі жорсткі закон аб адмываньні грошай, каб даказаць, што краіна — не «расейская пральня». Паводле брытанскіх СМІ, расейскія алігархі захоўваюць 47 мільярдаў даляраў у афшорах.
Кіпр яшчэ нядаўна называлі адной з асноўных афшорных зонаў. Але пасьля далучэньня краіны да Эўразьвязу ў 2004 годзе там была праведзеная падатковая рэформа, пачалася барацьба з афшорнымі кампаніямі — цяпер Кіпр усё часьцей называюць проста нізкападатковай юрысдыкцый.