Расейскі бізнэсовец Алег Дзерыпаска пакіне раду дырэктараў кампаніяў «Русал» і «En +». Ягонае месца зойме незалежны дырэктар «En +», паведамляецца на сайце кампаніі.
6 красавіка Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі ў дачыненьні да 38 расейскіх бізнэсоўцаў і кампаніяў. Абмежаваньні ўведзеныя паводле закону аб супрацьстаяньні супернікам Амэрыкі, прынятым Кангрэсам ЗША летась.
У санкцыйных сьпісах апынуўся Дзерыпаска і кампаніі «Русал» і «En +», якія належаць яму. Кіраўнік міністэрства Стывэн Мнучын заявіў, што ЗША гатовыя зьняць санкцыі з «Русалу», калі доля Дзерыпаскі ў кампаніі будзе складаць менш за 50%.
Раней Алег Дзерыпаска вярнуў тры прыватныя самалёты, якія знаходзіліся ў яго ў лізінгу. Паводле агенцтва, прычынай такога кроку сталі санкцыі ЗША, нядаўна ўведзеныя ў дачыненьні да бізнэсмэна. Ідзецца пра рэактыўныя самалёты бізнэс-клясы. Два зь іх выстаўлены на продаж цаной амаль 30 мільёнаў даляраў кожны.