У Расеі праходзяць прэзыдэнцкія выбары

У Расеі ў сёмы раз праходзяць выбары прэзыдэнта. Кіраўнік дзяржавы абіраецца на шэсьць гадоў. Яўка можа быць любой.

У выбарах удзельнічаюць восем кандыдатаў:

  • Сяргей Бабурын (партыя «Расейскі агульнанародны саюз»),
  • Павел Грудзінін (Камуністычная партыя Расейскай Фэдэрацыі),
  • Уладзімір Жырыноўскі (Лібэральна-дэмакратычная партыя Расеі),
  • Уладзімір Пуцін (самавылучэньне),
  • Ксенія Сабчак («Грамадзянская ініцыятыва»),
  • Максім Сурайкін («Камуністы Расеі»),
  • Барыс Цітоў (Партыя росту),
  • Рыгор Яўлінскі (Партыя «Яблоко»).

За першыя чатыры гадзіны на Камчатцы прагаласавалі больш за 30% выбарцаў, на Чукотцы — больш за 47%. У дзесяці сёлах Камчаткі і Чукоткі яўка склала 100%, паведамляе Інтэрфакс.

У Южна-Сахалінску на момант адкрыцьця ўчастку № 295 у скрыні ўжо ляжалі бюлетэні. Пра гэта паведамілі ў твітэры мясцовыя назіральнікі.

У Цэнтравыбаркаме заявілі, што гэта прагаласавалі чальцы камісіі, назіральнікі і паліцыянты.

У Беларусі грамадзяне Расеі могуць прагаласаваць на ўчастках у Менску, Берасьці, Горадні, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Бабруйску, Астраўцы, Барысаве, Баранавічах, Воршы, Полацку і ў пасёлку Азярэчча Клецкага раёну, дзе месьціцца расейская вайсковая частка.

Навошта чакаць? Высновы з прэзыдэнцкіх выбараў у Расеі