У Магілёве выпала 46 сантымэтраў сьнегу (фота)

У Менску вышыня сумётаў дасягае 41 сантымэтру.

4 сакавіка ў Беларусі захоўваецца аранжавы ўзровень небясьпекі, выкліканы моцнымі завірухамі і вялікай колкасьцю выпаўшага сьнегу. Паводле інфармацыйнага агенцтва БелТА, больш за ўсё сьнегу выпала ў паўднёва-ўсходніх частках Беларусі. Там вышыня сьнежнага покрыва вагаецца ад 35 да 50 сантымэтраў.
З вялікіх гарадоў больш за ўсё сьнегам засыпала Магілёў, там сярэдні ўзровень сьнежнага покрыва дасягае 46 сантымэтраў. У Менску ён роўны 41 сантымэтру.

Прыборка сьнегу на вуліцы ў Магілёве

Паводле прагнозаў сыноптыкаў, на пачатку новага тыдня завірухі суцішацца, аднак ужо ў чацьвер у Беларусі сьнег пойдзе зноў.