Пасьля двух дзён датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў, паводле афіцыйных дадзеных Цэнтарвыбаркаму, на ўчасткі прыйшло 11,06% выбарнікаў.
Гэта на 1,26% болей, чым на папярэдніх выбарах, якія праходзілі ў сакавіку 2014 году. Такім чынам, і першы і другі дзень датэрміновага галасаваньня адзначаныя рэкорднымі тэмпамі.
Вось як выглядае сытуацыя на 15 лютага ў рэгіёнах:
- Берасьцейская вобласьць — 9,33% выбарнікаў,
- Віцебская — 11,36%,
- Горадзенская — 9,66%,
- Гомельская — 10,98 %,
- Магілёўская — 11,72%,
- Менская — 11,05%,
- Менск — 12,67%.
Усяго —11,06% ад агульнай колькасьці выбарнікаў, уключаных у сьпісы (6 922 741 чалавек).