Ці браў Гаспадарык хабар? У Менску пачаўся гучны працэс над банкірам

Генадзь Гаспадарык

19 ліпеня ў Цэнтральным раённым судзе Менску пачаўся працэс над першым намесьнікам старшыні праўленьня АСБ «Беларусбанк» Генадзем Гаспадарыкам, якога абвінавачваюць у атрыманьні і дачы хабару, а таксама ў злоўжываньні ўладай.

​З 15 чэрвеня 2016 году Генадзь Гаспадарык знаходзіцца пад вартай. Паводле КДБ, банкіра арыштавалі ў момант атрыманьня хабару памерам 14 тысяч даляраў. Банкіру пагражае да 15 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй. Ці прызнае Генадзь Гаспадарык сваю віну, невядома.

Разам з Генадзем Гаспадарыкам будуць судзіць намесьніка дырэктара аднаго з дэпартамэнтаў АСБ «Беларусбанк» Мікалая Цырто.

Другі абвінавачаны — Мікалай Цырто

Адвакаты

Пракурор

Генадзь Гаспадарык у залі суду