Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ пра справу Гаспадарыка аб хабары на 14 тысяч даляраў: «Наогул рэальныя сумы нашмат большыя»


Генадзь Гаспадарык
Генадзь Гаспадарык

Старшыня КДБ Валер Вакульчык пракамэнтаваў арышт першага намесьніка старшыні праўленьня Беларусбанку Генадзя Гаспадарыка, якога затрымалі, паводле КДБ, падчас перадачы яму хабару памерам 14 тысяч даляраў.

Паводле Валера Вакульчыка, якога цытуе news. tut. by, перадача хабару адбывалася «пад кантролем спэцслужбаў». «Па сутнасьці справы гэта быў хабар, у які ўмяшаліся мы. Але наогул рэальныя сумы нашмат большыя, на парадкі большыя», — сказаў Валер Вакульчык пра справу Генадзя Гаспадарыка.

Генадзь Гаспадарык быў затрыманы 15 чэрвеня, што пацьвердзілі ва ўправе інфармацыі і сувязяў з грамадзкасьцю КДБ. Між тым дагэтуль няма афіцыйных зьвестак пра тое, што Генадзю Гаспадарыку выстаўленае абвінавачаньне. У Сьледчым камітэце паведамілі, што справа Генадзя Гаспадарыка ў вытворчасьць СК яшчэ не паступала.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG