Бюро Прадстаўніка для прэсы Міністэрства замежных справаў Польшчы распаўсюдзіла заяву ў сувязі з падзеямі ў Менску 25 сакавіка.
Міністэрства замежных справаў «занепакоена тым, як улады Беларусі перашкаджалі ладжаньню мірнага пратэсту ў Менску 25 сакавіка 2017 году».
Прэвэнтыўныя затрыманьні й арышты, а таксама запалохваньне журналістаў і дзеячоў незалежных арганізацыяў, што адбываліся як на мінулым тыдні, так і ў дзень пратэсту, у тым ліку ператрус памяшканьняў арганізацыі «Вясна», а таксама перашкоды маніфэстантам патрапіць на месца дэманстрацыі ў Менску — гэта прыклады парушэньня апошнім часам фундамэнтальных грамадзянскіх свабодаў і правоў чалавека у Беларусі, лічыць польскае замежнапалітычнае ведамства ды заклікае «спыніць ужываньне гвалту праваахоўнымі органамі і неадкладна вызваліць з-пад арышту затрыманых».
Падставы, на якіх Эўрапейскі Зьвяз хоча будаваць трывалыя дачыненьні зь Беларусьсю, — гэта пашана да правоў чалавека і фундамэнтальных свабодаў, у тым ліку свабоды слова, права на асацыяцыі і сходы, а таксама захаваньне правоў усіх грамадзкіх рухаў згодна зь міжнароднымі стандартамі і абавязаньнямі, — нагадвае польскае МЗС.
Гэта другая заява МЗС Польшчы пра Беларусь цягам апошняга тыдня. 22 сакавіка яно нагадала, што эўрапейскія санкцыі былі прыпыненыя ўзамен за пазытыўныя сыгналы зь Менску