Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ОК, Google, што там у Беларусі?


Падзеі 25 сакавіка ў Беларусі заўважылі шматлікія замежныя СМІ. У час менскіх акцыяў затрымлівалі ў тым ліку іншаземцаў — асабліва жорстка абышліся з брытанскім журналістам Філіпам Уорыкам.

Свабода спытала ў пошукавіка Google: «Belarus», вынікі за апошнія 24 гадзіны, рэжым «Інкогніта», у якім ня ўлічваюцца перавагі карыстальніка. Загалоўкі такія:

The Guardian (Вялікая Брытанія): «АМАП у Беларусі атакуе пратэстоўцаў, якія заклікаюць пакласьці канец „дыктатуры“»

BBC (Вялікая Брытанія): «Беларусь пратэстуе: сотні арыштаваныя пасьля забароны пратэстаў»

The Washington Post (ЗША): «Беларуская паліцыя арыштавала больш як 400 пратэстоўцаў, многіх зьбілі»

Al Jazeera (Катар): «Мноства затрыманых пасьля непрыняцьця беларускай забароны пратэстаў»

RTÉ (Ірляндыя): «Сотні затрыманыя пасьля пратэстаў у Беларусі»

The Telegraph (Вялікая Брытанія): «Пратэсты ў Беларусі на Дзень Волі: арышты ў час, калі сотні выйшлі на вуліцы»

Financial Times (Вялікая Брытанія): «Беларусь душыць антыўрадавыя пратэсты»

Deutsche Welle (Нямеччына): «Беларусь душыць пратэсты, што ўздымаюцца»

Die Zeit (Нямеччына, расейскамоўная вэрсія артыкулу): «Беларус: „Не, таварыш сьледчы!“ Улады прыступілі да арыштаў»

Такія спасылкі зьмяшчае першая старонка вынікаў Google, на другой старонцы на тэму беларускіх пратэстаў і затрыманьняў паказваюцца публікацыі The Star (Канада), Los Angeles Times (ЗША) і Euromaidan Press (Украіна), а таксама навіны пра буйную паразу зборнай Беларусі ў футболе — 0:4 супраць Швэцыі. На трэцяй старонцы — артыкулы аб пратэстах і затрыманьнях Fox News (ЗША), Associated Press (ЗША), France24 (Францыя) і Amnesty International (міжнародная праваабарончая арганізацыя).

Навіны пра Беларусь, акцыі пратэсту і затрыманьні за апошнія 24 гадзіны таксама ёсьць на расейскай, украінскай, польскай, гішпанскай, нямецкай, францускай ды іншых мовах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG