У Маларыце судзяць фэрмэра за супраціў міліцыянтам

Аляксандар Бяльчук

Аляксандра Бельчука зь вёскі Арлянка Маларыцкага раёну судзяць за супраціў АМАПу.

Працэс пачнецца а 10 гадзіне ў судзе Маларыцкага раёну.

Канфлікт паміж сям’ёй Бельчукоў і супрацоўнікамі міліцыі і АМАПу здарыўся 12 кастрычніка 2016 году.

Як сьцьвярджаюць Бельчукі, у той дзень да іх на падворак прыехалі невядомыя, якія скралі Мікалая Бельчука.

Падчас канфлікту. Аляксандар Бяльчук (зьлева), Мікалай Бяльчук (у цэнтры) і пацярпелы міліцыянт Сяргей Неліповіч (справа). Арлянка, 9 траўня 2014 году

Сваякі Мікалая кінуліся ў пагоню за імі на некалькіх машынах. Невядомыя спыніліся і ў выніку канфлікту нават скарысталі зброю.

Як потым выявілася, невядомымі аказаліся супрацоўнікі міліцыі і АМАПу. Прэс-служба міліцыі заявіла, што ў момант канфлікту супрацоўнікі былі ў форме. Бельчукі гэта абвяргаюць.

У выніку канфлікту атрымаў траўмы і трапіў у лякарню Аляксандар Бяльчук. Фэрмэр сьцьвярджаў, што ў яго стралялі.

Зь лякарні 21 кастрычніка 2016 году Аляксандра забралі ў СІЗА, абвінаваціўшы ў супраціве міліцыянтам.