Абвінавачаньне патрабуе для Надзеі Саўчанкі 23 гады калёніі

Надзея Саўчанка

Абвінавачаньне папрасіла прысудзіць украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы 23 гады пазбаўленьня волі.

Пра гэта паведамляе тэлеканал «Дождь» з залі суду.

Судовы працэс над Саўчанкай адбываецца ў расейскім горадзе Данецку Растоўскай вобласьці.

У Расеі Надзею Саўчанку абвінавачваюць у датычнасьці да забойства двух расейскіх журналістаў пад Луганскам: яна нібыта вяла карэкціроўку артылерыйскага агню, калі яны былі забітыя разам зь некалькімі мірнымі мясцовымі жыхарамі. Пасьля абстрэлу Саўчанка без дакумэнтаў пад выглядам уцякачкі нібыта перасекла мяжу Расеі, дзе і была затрыманая.

Саўчанка гэтыя абвінавачваньні абвяргае і сьцьвярджае, што той час, калі загінулі журналісты, яна ўжо была захоплена сэпаратыстамі «ЛНР», якія затым пераправілі яе ў Расею.