Беларускую мяжу байкеры прайшлі арганізавана і пасьпяхова. Кожнаму з удзельнікаў мотапрабегу памежнікі паціснулі руку.
Беларускія байкеры скончылі мотапрабег у Берасьці і далей у Эўропу не паехалі.
Цяпер байкеры знаходзяцца на памежным пераходзе з польскага боку. 26 красавіка лідэр мотапрабегу Андрэй Баброўскі заявіў, што да іх даходзіла розная інфармацыя наконт ануляваньня візаў удзельнікаў мотапрабегу і забароны ўезду ў Польшчу. Аднак афіцыйных паведамленьняў яны не атрымлівалі.
Баброўскі выказаў спадзяваньне, што ім удасца правесьці мотапрабег па раней заяўленым пляне.
Байкерскі клюб «Начныя ваўкі» вядомы фанатычнай прыхільнасьцю да расейскага прэзыдэнта, плянуе даехаць да Бэрліна, каб там адсьвяткаваць 70-годзьдзе перамогі.
Пляны расейскіх байкераў праехацца па краінах Эўропы выклікалі нэгатыўную рэакцыю ў Польшчы і Чэхіі. 24 красавіка МЗС Польшчы перадаў у амбасаду Расеі ў Варшаве ноту, у якой адмовіў групе расейскіх байкераў ва ўезьдзе на польскую тэрыторыю. Міністэрства замежных справаў Чэхіі адмовіла Расеі ў аказаньні дапамогі пры праезьдзе байкераў з клюбу «Начныя ваўкі» праз Чэхію.