Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Начныя ваўкі» прыбылі да Кургана Славы пад Менскам ФОТА

абноўлена

Калёна расейскіх і беларускіх байкераў у другой палове дня 26 красавіка прыбыла да Кургана Славы ў межах мотапрабегу «Дарогі Перамогі». На месцы іх сустрэлі яшчэ каля 30 беларускіх байкераў.

У Беларусь калёна расейскіх байкераў прыбыла вечарам 25 красавіка. У іх плянах — наведаць Курган Славы, Хатынь і Брэсцкую крэпасьць.

Свабода паведамляла, што грамадзкія актывісты Вольга Мікалайчык, Андрэй Мельнікаў і Леанід Кулакоў падрыхтавалі да сустрэчы «пуцінскіх» байкераў плякат «Акупанты — вон», жоўта-блакітны і бел-чырвона-белы сьцягі і выяву беларуса Міхаіла Жызьнеўскага, які загінуў на Майдане.

24 красавіка кіраўнік менскага аддзелу «Начных ваўкоў» Аляксей Вакульчык паведаміў БелаПАН, што беларускія байкеры маюць сустрэць расейцаў на беларуска-расейскай мяжы і праводзіць іх да мяжы з Эўразьвязам.

24 красавіка МЗС Польшчы перадало ў пасольства Расеі ў Варшаве ноту, у якой адмовіла групе расейскіх матацыклістаў ва ўезьдзе на польскую тэрыторыю.

26 красавіка паступілі паведамленьні, што частка байкераў, у тым ліку з «Начных ваўкоў», бесьперашкодна трапіла на тэрыторыю Польшчы і ўжо пабывала на могілках савецкіх салдат у Браневе.

У сярэдзіне красавіка сябры расейскага байкерскага клюбу «Начныя ваўкі», зь якімі сябруе прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, абвясьцілі аб правядзеньні з 25 красавіка па 9 мая мотапрабегу ў гонар 70-годзьдзя перамогі над фашызмам з Масквы ў Бэрлін празь Менск, Берасьце, Вроцлаў, Брно, Браціславу, Вену, Прагу, Мюнхэн ды іншыя эўрапейскія гарады.

Лідэр «Начных ваўкоў» Аляксандар Залдастанаў (мянушка Хірург) — ініцыятар руху «Антымайдан», значыцца ў сьпісе неўязных у краіны Эўразьвязу.

Пляны расейскіх байкераў выклікалі нэгатыўную рэакцыю ў краінах, якія мяркуецца наведаць у межах акцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG