Беларуская ўлада плянуе разгрузіць айчынныя прамысловыя склады з дапамогай індывідуальных прадпрымальнікаў: на кожны від імпартнага тавару іх абавяжуць мець у продажы беларускі аналяг. Як паставіліся да такой ініцыятывы гомельскія прадпрымальнікі? Ці згодныя яны прадаваць беларускія «неліквіды» лёгкай прамысловасьці?
Гомельскія прадпрымальнікі, якія гандлююць прамысловымі вырабамі на Цэнтральным рынку, пасьпелі ўжо прачытаць у інтэрнэце, што Мінгандаль распрацоўвае асартымэнтныя пералікі айчынных тавараў адпаведна імпартным. І пра заяву віцэ-прэм’ера Пракаповіча яны таксама ведаюць: «калі ёсьць імпартны тавар, то павінен быць і айчынны».
У спадарыні Людмілы, якая гандлюе дзіцячымі трыкатажнымі гарнітурыкамі, і без таго ўжо каля паловы беларускіх тавараў:
«Я абсалютна ня супраць. Абы аналяг быў варты арыгіналу, будзем так казаць. Няхай будзе і беларускі. Калі яго будуць купляць, то мне якая розьніца? Калі будзе якасьць, новыя мадэлькі будуць, то чаму ж не?»
Прадпрымальніца Вольга гандлюе мужчынскімі і жаночымі курткамі, кашулямі, лёгкімі летнімі гарнітурамі — больш за дваццаць найменьняў тавараў у яе шапіку. Выраблены яны пераважна ў Турцыі, але прывезены з маскоўскіх кірмашоў. Прадпрымальніца ня супраць беларускіх тавараў — яна супраць чарговай «абавязалаўкі»:
«Гэтага нельга рабіць. Калі нам далі статус індывідуальнага прадпрымальніка, то я й павінна дзейнічаць так, як хачу. Ёсьць дзяржаўны гандаль — там правілы няхай і дыктуе дзяржава. Калі яны адпусьцілі ў вольнае плаваньне, нічога ня даўшы дзеля гэтага, то я й кручуся адпаведна сваім мазгам. Мне ніхто не павінен дыктаваць правілы».
Суразмоўніца прыгадвае, што спрабавала супрацоўнічаць зь віцебскімі швейнікамі. Упадабала тамтэйшыя курткі. Паехала дамаўляцца з вытворцамі, каб замовіць якія паўсотні. Адказалі — бярыце сто, тысячу.
«Пробныя ў нас бываюць моманты, што мы толькі дзесяць штук прывозім. А калі ўжо пяцьдзясят, то для нас на сэзон дастаткова адной мадэлькі. Ня тое, што нам прапануюць: сто, тысячу заказвайце. Мы такога ня можам пацягнуць. Мы ня можам укласьці ўсе грошы ў адну рэч».
Прадпрымальніца лічыць, што ўлады павінны найперш падцягнуць айчынную лёгкую прамысловасьць, каб яна перабудавалася на вытворчасьць канкурэнтаздольных вырабаў — і якасьцю, і коштам:
«Той самы лён — я практыкавала і беларускі, і турэцкі. Турэцкай вытворчасьці лепшыя вырабы. Прапаную са льну і нашы беларускія штаны, але іх мала купляюць. Саступае па якасьці наш лён імпартнаму. Наш — грубейшы і цяжэйшы, а для лета хочацца, каб ён быў лёгкі. Я ня ведаю, дзе турэцкія вытворцы купляюць лён, магчыма, і наш купляюць, апрацоўваюць яго больш якасна і вырабляюць лепшую тканіну, але ў туркаў якасьць вельмі добрая».
Беларускія ўлады, мяркуючы па статыстычных зьвестках, заклапочаныя ростам імпарту спажывецкіх тавараў, які за апошнія дзесяць гадоў вырас у два і больш разоў. Летась яго доля склала ўжо 30 адсоткаў. Прычым у агульным аб’ёме імпарту харчовыя тавары занялі толькі 32 адсоткі, а прамысловыя — ажно 64 адсоткі. Як зазначыў віцэ-прэм’ер Пракаповіч, на імпарт выдаткавана звыш 7 мільярдаў даляраў. Зь іх толькі 15 адсоткаў — на тыя тавары, якія Беларусь не вырабляе. Адсюль і жаданьне ўладаў прымусіць і прадпрымальнікаў прадаваць айчынныя тавары.
Спадар Вячаслаў, які таксама гандлюе на Цэнтральным рынку адзеньнем, кажа, што ўлады, жадаючы разгрузіць склады ад заляжалых тавараў, зноў спрабуюць дзейнічаць мэтадам ціску, без уліку інтарэсаў саміх прадпрымальнікаў:
«Калі нейкія пазыцыі будуць кампэнсавацца дзяржавай, тады іншая размова. Індывідуальны прадпрымальнік на тое і прадпрымальнік, што сам выбірае, чым яму гандляваць. А не прымушаць — працуй вось з гэтым і з тым. Я сам выбіраю: кошт мне пасуе? Гэта трэба майму пакупніку? А ня тое, што абавязалаўка насаджаецца. Я з задавальненьнем дапамагу дзяржаве — не праблема. Можна нават дапамагчы фінансава, а не дапамагаць якому-кольвек нядбаламу дырэктару прадпрыемства, які ня хоча і ня ўмее працаваць».
Шмат хто з прадпрымальнікаў і без чарговай навацыі ўладаў ня ведае, ці будзе наагул працаваць пасьля першага ліпеня, калі ад дробных бізнэсоўцаў запатрабуюць сэртыфікаты на кожную рэч і абавязковыя таварна-транспартныя накладныя.