На другі дзень Вялікадня ў вёсцы Маркавічы Гомельскага раёну традыцыйна ладзіцца цікавы веснавы абрад «Ваджэньне сулы».
Традыцыю «Ваджэньня сулы» аднавілі восем гадоў таму пэдагогі мясцовай школы. Менавіта школа цяпер — захавальніца народных фальклёрных сьвятаў і традыцыяў у Гомельскім раёне. Апроч «Сулы», тут адроджаны Гуканьне вясны, Калядкі, Беларускія вячоркі. Заснаваны свой краязнаўчы музэй, дзе сабраны нацыянальныя строі, ручнікі, прадметы побыту вяскоўцаў паўднёва-ўсходняй часткі Беларусі.
...Блізу поўдня ў Маркавічы зьехалася багата школьнікаў зь іншых вёсак — Новай Гуты, Глыбоцкага, Чарацянкі.
Гаворыць настаўніца пачатковых клясаў Глыбоцкай школы Настасься Бакавец:
«„Сула“ сьвяткуецца на другі дзень Вялікадня, сьвяткуецца як абуджэньне прыроды, надыход вясны. Калі мы ходзім па вёсцы, то просім у песьнях ураджаю, багацьця. Я шосты год працую ў Глыбоцкім, і шосты год мы прыяжджаем сюды на сьвята».
Маркаўскія школьнікі ў нацыянальных строях і госьці зь веснавымі песьнямі дзьвюма плынямі рушылі ў пачатак вёскі.
На ўезьдзе ў вёску дзьве плыні сустрэліся і завялі першага танка — закружыліся ў карагодзе вакол трох маленькіх дзяўчатак.
Водзячы карагод, старэйшыя дзяўчаты пачаргова падхопліваюць маленькіх дзяўчатак пад рукі, паднімаюць уверх і зычаць: «Здаровенькая, высокая расьці!»
Празь веснавыя абрадавыя песьні ўслаўляюцца жыватворныя сілы прыроды, гучыць просьба да нябёсаў: «Штоб у нас усё радзіла і маланка нас ня біла».
Грамада зь песьнямі і танцамі ідзе ў цэнтар вёскі. На скрыжаваньнях спыняецца і заводзіць чарговага танка. Кола яго прыкметна пашыраецца, бо да карагоду далучаюцца госьці і некаторыя мясцовыя дзяўчаты.
Вяскоўка Зінаіда Кушнярова таксама прыйшла на «Сулу». У сярэдзіне сямідзясятых гадоў мінулага стагодзьдзя тутэйшыя камуністы забаранілі абрад. Кажуць, тады старшыня калгасу нават сьцябаў людзей пугай, каб не вадзілі «Сулу», а ішлі працаваць.
Першым адраджаць «Сулу» пры падтрымцы дырэкцыі школы стаў колішні настаўнік сьпеваў і харэаграфіі Рыгор Басаў, ураджэнец суседняй вёскі Гадзічы.
Кушнярова: «У школе працаваў Басаў Рыгор Ціханавіч. Ягоная маці, бабуля ўсё гэта рабілі. Ён распытаў, разузнаў, падхваціў і ў школу прынёс. Нас сабраў, развучыў. Мы ў Гадзічы езьдзілі да тамтэйшых бабуль, да яго маці. Яны песьні нам старынныя прыгадвалі — пра таго ж танка, пра „Чарнабрывы каралёк“. Гэта ўсё ад кабет сталага веку ўзялі».
Зрабіўшы ладны круг па вясковых вуліцах, «Сула» заварочвае ў школу, дзе яе сустракаюць дзяўчаты зь велікоднымі пірагамі на ручніках і вітаньнем: «Хрыстос уваскрос!»
Дзяўчаты запрашаюць школьнікаў да велікоднага стала, накрытага на школьным двары. Тут велікодныя пірагі, фарбаваныя яйкі, сок.
А наперадзе — яшчэ сьвяточны канцэрт, гульні, майстар-кляс народных танцаў ад маладога мясцовага музыкі Віктара Шыпкова. Ён студэнт міліцэйскай акадэміі і пры тым дужа адданы свайму роднаму краю, мясцовым народным традыцыям:
«Я выступаў за тое, каб сёлета правесьці „Сулу“, няхай і зь нейкімі нязначнымі зьменамі, але так, як яна рабілася здавён. Калі паглядзець вунь туды, дзе вёсачка Гадзічава. Яе край — кілямэтры тры ад нас. А вось тут у нас стаіць царква. І калі ў царкве службу правялі, то бабулі, ідучы дадому, клалі свае рэчы і ішлі ў канец вёскі. І заводзілі там у лузе танка. Дзетак ставілі ў круг, сьпявалі абрадавыя песьні. І вялі ўжо гэтую „Сулу“ праз вось гэтае скрыжаваньне ў канец нашай вёскі. Паперадзе — гарманісты, балалаечнікі, хлопцы з бубнамі, аматары частушак. Калі палічыць, то больш як сем кілямэтраў яны ішлі».
Мясцовая настаўніца Марыя Герасенка кажа, што «Ваджэньне сулы» пераклікаецца з «Ваджэньнем стралы» — абрадам, які адзначаюць у Веткаўскім раёне:
«У нас — „Сула“. Магчыма, ад слова „суліца“ — меч, наканечнік стралы... Гэта паганскае сьвята перад надыходам лета скіравана на падвышэньне ўрадлівасьці зямлі. Людзі як бы заручаліся падтрымкай багоў, каб быў добры ўраджай, каб ня біў гром і не было пажараў. Такія вось сялянскія абрады. Звычайна, калі традыцыя нейкая старэйшымі забываецца, то яна пераходзіць да дзяцей. На жаль, аддзел культуры гэтым не займаецца. Хоць гэта яго сьвяты абавязак. Справа аддзелу культуры, мясцовых устаноў культуры — прыцягваць мясцовае насельніцтва, людзей, якія памятаюць такія абрады і бралі ўдзел у іх яшчэ ў маладосьці».

Як ішла Сула, дай уздоўж сяла,
Ой, і я велю, дай уздоўж сяла.
Ой, і я велю, дай уздоўж сяла.
На ўезьдзе ў вёску дзьве плыні сустрэліся і завялі першага танка — закружыліся ў карагодзе вакол трох маленькіх дзяўчатак.
Чарнабрывы каралёк край гарода ходзіць,
Чарнабрывы каралёк, калі ласка, ў гарадок.
Чарнабрывы каралёк, у бокі вазьміся
Чарнабрывы каралёк, нізка пакланіся.
Чарнабрывы каралёк, калі ласка, ў гарадок.
Чарнабрывы каралёк, у бокі вазьміся
Чарнабрывы каралёк, нізка пакланіся.
Водзячы карагод, старэйшыя дзяўчаты пачаргова падхопліваюць маленькіх дзяўчатак пад рукі, паднімаюць уверх і зычаць: «Здаровенькая, высокая расьці!»
Як на нашай вуліцы дзеўкі танка вадзілі,
Ой, люлі.
Прыскакаў хлопец на коніку, дай ухваціў дзеўчыну,
Ой, люлі.
Дай ухваціў дзеўчыну да за русу косаньку,