Сёлетні Дзень помнікаў і гістарычных мясьцін Магілёў сустракае зь меншай колькасьцю старых будынкаў, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Некаторыя камяніцы разбураныя, некаторыя перабудоўваюцца.
Не адзін год гэтыя дамы разбураліся і ўвага мясцовай улады да іх была мінімальнай, лічаць рупліўцы захаваньня архітэктурнай адметнасьці гораду. Паводле кіраўніка гарадзкой арганізацыі Таварыства аховы помнікаў Уладзімера Краўчанкі, Магілёў паволі становіцца горадам навабудаў, у якім, як ён кажа, хутка ня будзе чаго паказаць прыежджым.
«Адзначаем сёлетні Дзень помнікаў і гістарычных мясьцін з сумным настроем. Летась было разбурана пяць будынкаў 18–19 стагодзьдзя, — кажа актывіст. — Яны яшчэ маглі б стаяць, іх можна было выратаваць. Сёлета ўжо зьнішчылі падмурак будынка 18 стагодзьдзя і плянуецца яшчэ зьнішчыць тры будынкі. Горад ператвараецца ў новабудоўлю».
Уладзімер Краўчанка зазначае, што мясцовая грамадзкасьць пратэстуе і гатовая ратаваць помнікі архітэктуры. Аднак, на ягоную думку, улада не прыслухоўваецца да настрояў магілёўцаў. Актывіст лічыць, што чыноўнікі, зьнішчаючы дамы старой забудовы, перасьледуюць мэркантыльныя мэты: «На месцы, дзе былі гэтыя будынкі, вырастаюць гандлёвыя цэнтры, дамы для офісаў».
Пра неабходнасьць карэкцыі гарадзкога сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў чыноўнікі заявілі пры канцы 2013 году. Тлумачылі гэтак: шэраг аб’ектаў з ахоўным статусам — у аварыйным стане, і аднаўляць іх з тэхнічных прычын немагчыма.
«З кожным годам гэтыя аб’екты ўсё больш разбураюцца, расьце кошт іх аднаўленьня і рэстаўрацыі. Яны псуюць зьнешні воблік ды зьніжаюць турыстычную прывабнасьць гораду», — даводзілі чыноўнікі Магілёўскага гарвыканкаму.
Дадавалася, што патэнцыйнаму інвэстару будзе таньней аднавіць стары будынак без ахоўнага статусу, бо працы ня будуць абцяжараныя рэстаўрацыйнымі клопатамі.