У Доме культуры пасёлку Лясны адбыўся сход у рамках грамадзкага абмеркаваньня дэталёвага пляну забудовы раёну Курапатаў. Актывісты патрабуюць выключыць з пляну забудовы альтанкі для грылю, аўтамабільную стаянку і праезд.
На сустрэчу прыйшло каля 40 чалавек.
Чыноўнікі паказалі плян забудовы раёну ўрочышча Курапаты.
Асноўная прапанова грамадзкіх актывістаў палягала ў тым, каб выключыць з пляну альтанкі для грылю, аўтамабільную стаянку і праезд, якія знаходзяцца на тэрыторыі забаўляльнага цэнтру, вядомага як «Бульбаш-хол».
Напярэдадні слуханньняў журналісты наведалі «Бульбаш-хол». Прадстаўнікі адміністрацыі заявілі, што неўзабаве цэнтар пачне працу, але «не раней як празь месяц». Таксама дадалі, што ніякіх зьменаў у пляне будаўніцтва ў іх не было.
Удзельнік грамадзкіх слуханьняў Антон Астаповіч адказвае на пытаньне Радыё Свабода, хто вінаваты ў тым, што побач з Курапатамі зьявіліся рэстарацыя і лазьня:
«Я б тут не шукаў вінаватых. Нават калі б побач з Курапатамі ў гэтай жа сытуацыі ўзьнік музэй ахвяр палітычных рэпрэсій, гэта таксама было б парушэньнем. Бо на гэтую тэрыторыю ў нас няма горадабудаўнічай дакумэнтацыі, а любы архітэктурны праэкт распрацоўваецца на падставе горадабудаўнічай дакумэнтацыі. Там проста аб’ект зьявіўся ў чыстым полі.
Калі мы гаворым пра функцыянальнае прызначэньне, то я заўсёды адказваю, што мы мусім жыць у прававым полі. На жаль, нашая прававая сыстэма не рэглямэнтуе функцыянальнае прызначэньне аб’ектаў у такіх месцах. Сам гэты рэстаран цалкам адпавядае ўсталяваным рэглямэнтам зоны рэгуляванай забудовы. У гэтага растарана ёсьць толькі адно парушэньне: гэта чатыры грыль-альтанкі, якія ўварваліся ў ахоўную зону».
Грамадзкае абмеркаваньне працягнецца да 1 траўня.