Ніхто з запрошаных дзяржаўных чыноўнікаў, прадстаўнікоў Міністэрства культуры, навукоўцаў з Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук на сустрэчу 17 студзеня не прыйшоў. Рэдкія госьці яны і ў Курапатах, кажа ўдзельніца грамадзкай ініцыятывы «За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты» Ганна Шапуцька:
«Магчыма, каб нашы чыноўнікі прыходзілі туды хаця б раз на год, то, верагодна, мы б з вамі зараз не абмяркоўвалі, што ўжо прайшло 25 гадоў, як павінен быць усталяваны помнік ахвярам таталітарных рэпрэсіяў, а яго дагэтуль няма».
Дарэчы, першы закладны камень быў усталяваны ад імя Савету Міністраў у 1989 годзе — адразу пасьля ўсталяваньня Крыжа пакутаў. І быў надпіс: «У гэтым лясным масіве ў адпаведнасьці з пастановай Савету Міністраў будзе ўсталяваны помнік ахвярам рэпрэсій 1937–41 гадоў». Двойчы гэтая шыльда зьнікала, двойчы яе ўсталёўвалі зноў, і цяпер яна на адваротным баку гэтага каменя. Што да выкананьня той пастановы Саўміну, то гісторык Ігар Кузьняцоў кажа:
«Гэта 25 гадоў дзяржаўнай ганьбы. Таму што любы дакумэнт выконваецца цалкам альбо хаця б часткова. Але каб дзяржаўны дакумэнт не выконваўся цалкам, я такога ў практыцы не знайшоў, не было такога, каб нават самыя нэгатыўныя, так бы мовіць, дакумэнты не былі выкананыя. Вось якраз мы зьяўляемся сьведкамі таго, што зь пяці пунктаў дакумэнту ня выкананы ніводзін».
Праўда, спачатку нейкі рух быў. У Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня была створана адмысловая група, якая займалася праблемай Курапатаў. Некалі абвяшчалі конкурс на лепшы праект помніка, але ніводнага з прадстаўленых не прынялі, а другога туру не было. У Інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук была створана працоўная група зь пяці навукоўцаў, сярод якіх Ніна Стужынская, Тацяна Процька, Вадзім Урублеўскі ды іншыя — але ніводзін зь іх у Інстытуце гісторыі даўно не працуе.
Але ў пэўнай ступені пастанову Савету Міністраў выканала грамадзкасьць — усталяваныя дзясяткі крыжоў і памятных знакаў, у Курапатах рэгулярна ладзяцца талокі, людзі ідуць сюды з кветкамі і зьнічамі ня толькі ў памятныя даты.
Дачка рэпрэсаванага і расстралянага ў 1937 годзе паэта Тодара Кляшторнага Мая Кляшторная лічыць, што не заўсёды шматлікія грамадзкія ініцыятывы ідуць на карысьць. На яе думку, часам гэта толькі шкодзіць, і ёй вельмі балюча, што грамадзкасьць нават вакол такой сьвятой і балючай праблемы, як стварэньне мэмарыялу ў Курапатах, ня можа аб’яднацца і дзейнічаць зладжана:
«Ніякай грамадзкасьці не павінна быць, як у нас. Гэта толькі шкодзіць. А трэба зь дзяржавай весьці размову наўпрост. З чыноўнікамі, якія ня горш за грамадзкасьць за гэта хварэюць і робяць хоць нешта. А грамадзкасьць робіць тлум, ня ведаю дзеля чаго. Мяне больш гэта турбуе. А самі хочуць зрабіць з Курапатаў ня помнік, а могілкі. Гэта для мяне самае цяжкае. Робяць на свой лад. Прычым, не грамадзкасьць, а пэўныя асобы. У нас такі „броўнаўскі рух“, усе скачуць, скачуць, а ў адзіную масу ня могуць аб’яднацца».
Сёньня на сустрэчы гісторык Ігар Кузьняцоў абвясьціў, што бярэ на сябе адказнасьць за стварэньне аўтарскага калектыву для падрыхтоўкі «Чорнай кнігі сталінізму ў Беларусі».
«Ужо шэраг аўтараў далі згоду. Ініцыятыва падтрымана беларускімі гісторыкамі, якія раней працавалі тут, а цяпер жывуць у Ізраілі, яны сказалі, што гатовыя таксама працаваць. Кніга будзе зроблена ў электронным выглядзе: навуковыя публікацыі, публіцыстыка, успаміны, дакумэнты, фатаздымкі. Кніга павінна быць завершаная ў верасьні 2014 году. І прапаную сёлета 29 кастрычніка правесьці ўрэшце «Грамадзкі трыбунал злачынстваў сталінізму ў Беларусі».
Гісторык Ігар Кузьняцоў нагадаў, што Беларусь дагэтуль застаецца адзінай на постсавецкай прасторы краінай, дзе дзяржавай не было зроблена нічога, каб ушанаваць памяць сваіх грамадзянаў, якія аказаліся ахвярамі рэпрэсіяў.